Шпінат
(Пасля перасылкі з Spinacia)
Шпіна́т[3] (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Шпінат | ||||||||||||||
![]() Шпінат агародны (Spinacia oleracea) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Spinacia L. | ||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.
ПашырэннеПравіць
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць шпінат агародны (Spinacia oleracea) і шпінат туркестанскі (Spinacia turkestanica), часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.
ВідыПравіць
Род уключае тры віда[4]:
ВыкарыстаннеПравіць
Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
- ↑ Звесткі пра род Spinacia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
ЛітаратураПравіць
- Траццякоў Дз. Шпінат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 458. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Няфёдава Л. Р. Шпінат // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 387.
- Шпинат // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 601. — 656 с. — 100 000 экз.(руск.)
СпасылкіПравіць
- Шпинат — род Spinacia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)