Конрад Мёнх
Конрад Мёнх (Conrad Moench, 15 жніўня 1744, Касель — 6 студзеня 1805, Марбург) — нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта.
Конрад Мёнх | |
---|---|
ням.: Konrad Mönch | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1744[1] |
Месца нараджэння | Касель |
Дата смерці | 6 студзеня 1805[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | Марбург |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, хімік, фармацэўт, выкладчык універсітэта, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Марбургскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Moench».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Кароткая біяграфія
правіцьАўтар шэрагу прац па батаніцы, з 1781 года прафесар батанікі ў Каселі, з 1786 года і да канца жыцця — прафесар батанікі ў Марбургскім універсітэце, у якім у 1792 годзе арганізаваў навучальна-даследчую лабараторыю па вывучэнні хіміі і фармацэўтыкі; заснавальнік батанічнага саду ў Марбургу.
Быўшы апанентам Карла Лінея і паслядоўнікам Фрыдрыха Медыкуса[2], Мёнх спрабаваў распрацаваць сваю сістэму класіфікацыі раслін, якая дзяліла ўвесь раслінны свет на восем класаў. Першыя сем класаў, якія ўключалі кветкавыя расліны, падзяляліся на дзевяць парадкаў кожны; восьмы клас складалі бяскветкавыя: папараць, мохі, пячоначнікі і губкі. Сваёй класіфікацыяй Мёнх спрабаваў палепшыць сістэму Лінея, аднак, сістэма Лінея атрымала шырокае распаўсюджванне, распрацоўкі ж Мёнха былі забыты.
Найбольш вядомая яго праца — «Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis»; у ёй утрымліваецца апісанне флоры наваколляў Марбурга паводле распрацаванай аўтарам класіфікацыі раслін. У сваіх працах Мёнх апісаў каля 200 родаў раслін і мноства відаў.
Названы ў гонар Мёнха
правіцьІмем Конрада Мёнха былі названы некалькі родаў раслін[3], напрыклад, Moenchia Roth (1788) і Moenchia Medik. (1790), але ў сучаснай наменклатуры замацавалася толькі назва Moenchia Ehrh. (1788)[4] сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Працы
правіць- Enumeratio plantarum indigenarum Hassiae praesertim inferioris. Sumptibus auctoris, Kassel 1777 (лац.)
- Bemerkungen über einige einfache und zusammengesetzte Arzneymittel. Fleischer, Frankfurt 1781
- Verzeichniß ausländischer Bäume und Stauden des Lustschlosses Weissenstein bey Cassel. Fleischer, Frankfurt, Leipzig 1785.
- Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis : a staminum situ describendi / auctore Conrado Moench. Marburgi Cattorum : in officina nova libraria academiae 1794 (лац.)
- Systematische Lehre von denen gebräuchlichsten einfachen und zusammengesezten Arzney-Mitteln. Marburg, 1792—1795
- Einleitung zur Pflanzen-Kunde. Akademischen Buchhandlung, Marburg, 1798 (ням.)
- Arzneymittellehre der einfachen und zusammengesetzten gebräuchlichen Mittel. Marburg, 1800 (ням.)
- Supplementum Ad Methodum A Staminum Situ Describendi. Marburg, 1802
Зноскі
- ↑ а б Conrad Moench // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Umberto Quattrocchi. CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 1999. — Т. vol. III. — P. 1706. — ISBN 0-8493-2673-7.
- ↑ гл. IPNI
- ↑ Moenchia: інфармацыя на сайце GRIN
Спасылкі
правіць- Mönch, Konrad Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 22, Duncker & Humblot, Leipzig 1885, S. 163 f.