Слоік
Слоік — шкляны, радзей керамічны посуд. Выкарыстоўваецца ў хатняй гаспадарцы для захоўвання прадуктаў хатняга кансервавання, ў лабараторыях для прыгатавання біялагічных прэпаратаў і ў фармаклогіі для захоўвання лекаў.


Апісанне правіць
Закрываецца металічнай крышкай тыпу «Omnia» або вінтавой крышкай тыпу «Твіст», пластыкавай крышкай. Металічныя крышкі маюць мяккае кольца або пакрыццё спецыяльным лакам, якія садзейнічаюць жорсткаму закрыццю і стварэнню вакууму пры кіпячэнні або аўтаклававанні.
Адным з відаў слоікаў ёсць мэйсан-слоік, які запатэнтаваў 30 лістапада 1858 года ў Філадэльфіі Джон Лэндзіс Мэйсан. Мэйсан-слоік вельмі распаўсюджаны ў ЗША.
У лабараторыях часта выкарыстоўваюць слоікі з прыцёртымі шклянымі крышкамі.
Як правіла, слоікі цыліндрычнай формы. Ад бутэлькі слоік адрозніваецца значна большай адтулінай. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца бясколерныя шкляныя слоікі з натрыева-кальцыева-сілікатнага шкла, але часам бываюць з непразрыстага або каляровага шкла або керамічныя.