Айва
Айва — расліна роду Cydonia. Адзіны від Айва звычайная (Cydonia oblonga, сінонім Cydonia vulgaris Pers).
Айва | |||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cydonia Mill. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Адзіны від | |||||||||||||||||
— Айва звычайная | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьБатанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Некалючае лістападнае дрэва або куст вышынёй ад 1,5 да 4-5 м (часам да 7 метраў[3]), з галінамі, якія ўзнімаюцца коса ўверх.
Кара тонкая, лускаватая і лупіцца[3], на ствале і старых галінах цёмна-шэрая, чырванавата-бурая або чарнавата-карычневая, гладкая; на маладых — буравата-шэрая, шарсціста-лямцавая; парасткі шэра-зялёныя, густа лямцаваапушаныя[3].
Лісце ад дробнага да буйнога, чарговае, яйкападобнае або авальнае, часам шырока эліптычнае, радзей круглявае, суцэльнакрайняе, на вяршыні вострыя або тупыя, з клінаватым, радзей круглявым або злёгку сэрцападобным аснаваннем, зверху цёмна-зялёнае, голыя, знізу шараватае ад войлачнага апушэння, даўжынёй 5-10, да 12 см, шырынёй да 7,5 см, з хвосцікам да 2 см. Прылісткі ападаючыя, з залозістымі валасінкамі, зваротна-даўгавата-яйкападобныя, радзей ланцэтныя, даўжынёй 6-12 мм, шырынёй 4-6 мм[3].
Кветкі правільныя, большай часткай адзіночныя, буйныя, з далікатным тонкім пахам, на кароткіх лямцава-апушаныя кветаножках[3]. Чашачка пяціраздельная, застаецца пры пладах. Вяночак бледна-ружовы, белы або ружовы, нагадвае кветкі яблыні, буйны, да 4,5-5 см у дыяметры; пялёсткі зваротна-яйкападобныя, з кароткім кіпцікам. Тычынак 15-25, звычайна 20. Песцік з ніжняй пяцігнёздавай, зрослай з гіпантыям завяззю; слупкоў пяць, густа апушаныя, кожны з іх заканчваецца касым выемкавым лычыкам; пладалісцікаў пяць з залозіста-пільчатымі бакамі, звонку лямцава-апушаныя, прымацаваныя да верхняга краю гарлачыкападобна пашыранай часткі гіпантыя; Чашалісцікаў пяць, суцэльныя, даўгаватыя, адагнутыя. Цвіце ў маі-чэрвені[3].
Плод — несапраўдны яблык з пяццю шматнасеннымі гнёздамі, валасісты, амаль шарападобны або грушападобны, нярэдка тупарабрысты, лімоннага або цёмна-жоўтага колеру, часам з чырванаватым аднабаковым «загарам», дыяметрам 2,5-3,5 см у дзікіх і да 15 см у культурных формаў і масай 30—40 г у дзікарослых, 140—200 г і больш у культурных сартоў і форм. Залаціста-жоўтыя плады ўкрыты густым светлым лямцам, які пры выспяванні пладоў лёгка сціраецца[3].
Мякаць пладоў жоўтая, цвёрдая, вельмі духмяная, маласакавітая, жорсткая ад шматлікіх камяністых клетак (асабліва вакол асяродка). Смак даўкі, вяжучы, саладкавы[3].
Насенне нагадвае нассенне яблыні, чырванавата-карычневае, зваротна-яйкападобнае, няправільна вуглаватае, з моцна слізнеючай звонку лупінай; вага 1000 штук насення 24—44 г[4]. Плады паспяваюць у верасні-кастрычніку.
Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Злева направа: галіна з лісцем; кветка; плады; папярочны зрэз плада
|
Таксанамія
правіцьВід Айва звычайная ўваходзіць у род Айва (Cydonia) падсямейства Spiraeoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 7 трыб | |||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Spiraeoideae | манатыпны род Айва адзіны від — Айва звычайная | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | трыба Pyreae | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 2 падсямействы (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 60 родаў | ||||||||||||||
Формы
правіцьУ рамках віду вылучаюць шэраг формаў:
- Cydonia oblonga f. pyramidalis C.K.Schneid. — з пірамідальнай кронай;
- Cydonia oblonga f. marmorate C.K.Schneid. — лісце з жоўтымі і белымі плямамі;
- Cydonia oblonga f. maliformis C.K.Schneid. — з яблыкападобнымі пладамі;
- Cydonia oblonga f. pyriformis Rehd. — з грушападобнымі пладамі;
- Cydonia oblonga f. lusitanica C.K.Schneid. — з грушападобнымі, рабрыстымі пладамі.
Раслінная сыравіна
правіцьАйва, спелыя сырыя плады Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 57 ккал 238 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Хімічны склад
правіцьНасенне ўтрымлівае слізь (да 22 %)[3], гліказід амігдалін (0,53 %), крухмал, дубільныя рэчывы, фермент эмульсін, тлусты алей (8,15 %), які змяшчае гліцэрыды мірысцінавай і ізалеінавай кіслот[3].
У спелых пладах змяшчаецца цукар (да 10,85 %, у тым ліку фруктоза — да 6,27 %)[4], дубільныя рэчывы (0,66 %), протапектыны (4,7 %), эфірны алей і арганічныя кіслоты (1,22 %: яблычная, лімонная, вінная). У скурцы пладоў знойдзеныя энант-этылавы і пеларгонава-этылавы эфіры, якія надаюць пладам спецыфічны пах. Сок з пладоў змяшчае яблычную кіслату (каля 3,5 %), цукры і камедзь[3].
Нарыхтоўка
правіцьУ лячэбнай практыцы ўжываюць плады, насенне і лісце.
Плады збіраюць спелымі, мякаць адпраўляюць на далейшую перапрацоўку, а насенне сушаць пры тэмпературы 40-50 °C.
Лісце збіраюць у чэрвені — ліпені, пасля сушаць пад падстрэшкам або ў сушылцы, пры тэмпературы 40-50 °C.
Насенне і лісце захоўваюць у шчыльна закрытай тары на працягу аднаго года.
Распаўсюджанне
правіцьУ прыродзе арэал ахоплівае Каўказ, Закаўказзе і Сярэднюю Азію[5]: Азербайджан, Дагестан і Туркменістан (Капетдаг)[4]. Шырока распаўсюдзілася і натуралізавана па ўсім Міжземнамор’і, умераных раёнах Азіі, паўднёвых і цэнтральных раёнах Еўропы. Культывуецца ў многіх раёнах Еўропы (да Шатландыі і Нарвегіі, 63°50’ п. ш.), Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстралія і Акіяніі.
Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна.
Экалогія
правіцьКветкі айвы
|
Расце на раўнінах у лясах па ўзлесках, на палянах і высечках, па берагах вадаёмаў і па схілах ў ніжнім поясе гор, паднімаючыся да 1400 м над узроўнем мора. Аддае перавагу глыбокай друзлай, урадлівай і вільготнай глебе. Сустракаецца на пясчаных, алювіяльных глебах, чырваназёмах, чарназёмах, а таксама на затапляемых багністых месцах.
На Каўказе расце на сухой глебе разам з дубам (Quercus), Mespilus, кізілам (Cornus), глогам (Crataegus), шыпшынай (Rosa); пры гэтым часта расце вакол зарастаюць вадаёмаў, утвараючы зараснікі паміж прыбярэжнымі травамі і Parrotia persica. Доўгі час можа расці пры недахопе вільгаці або без арашэння; пры гэтым лёгка вытрымлівае моцнае ўвільгатненне — так, у Астраханскай вобласці айва менш за іншыя пладовыя дрэвы пакутуе ад паводкі.
Айва найбольш ураджайная на цяжкіх суглінках, але на супесных глебах раней плоданасіць. Пры гэтым на сухіх глебах плады драбней і сушэй, а на вільготных — больш сакавітыя, але дравяністыя і звязальныя. Плады культурных дрэў дасягаюць 2 кг, дзікіх — 60-100 грамаў. Дзікая айва плоданасіць дрэнна — па 2-10 пладоў на расліну.
Размнажэнне насеннем (атрымліваюцца моцныя дзічкі), тронкамі, каранёвым параснікам і прышчэпкай.
Агратэхніка
правіцьКуст айвы з пладамі
|
Для пасадкі айвы звычайнай выбіраюць выраўнаваныя ўчасткі або нястромкія схілы, якія ахаваны ад халодных вятроў і праграюцца сонцам, з глыбокімі ўрадлівымі глебамі. Схема пасадкі 5—6x3—4 м. Пасадку праводзяць восенню і вясной. Для атрымання рэгулярных высокіх ураджаяў высаджваюць 2—3 сарты або формы айвы, каб забяспечыць іх перакрыжаванае апылкаванне.
У перыяд плоданашэння праводзяць падкормку раслін. Пры абрэзцы пладаносных раслін выразаюць хворыя, паламаныя галінкі і парасткі, а таксама тыя, якія труцца, аслаблены і растуць унутр кроны. Праводзяць і ўкарочванне моцных парасткаў, таму што ўтварэнне добрага прыросту — перадумова высокай ураджайнасці раслін у наступпым годзе.
Захворванні
правіцьАмаль усе старыя дрэвы пашкоджаны сэрцападобнай гнілатой, выкліканай грыбком Fomes fulva. Грыбок Sclerotinia cydoniae пашкоджвае лісце, што моцна адлюстроўваецца на агульным памеры дрэва і яго ўраджайнасці.
Значэнне і ўжыванне
правіцьПлод айвы
|
Айва ў Міжземнамор'і лічылася ў старажытнасці сімвалам любові і ўрадлівасці і была прысвечана багіні Венеры[6].
Айва разводзіцца як пладовае дрэва, якое дае прыгожыя і духмяныя плады, і як прышчэпа для прышчэпкі груш у фармавой культуры.
Слізь ўжываюць у тэкстыльнай вытворчасці для навядзення глянцу на тканіны; водны адвар можа замяніць аравійскую камедзь.
Айва таксама разводзіцца як дэкаратыўная расліна; гэта расліна прыдатна для арганізацыі жывых агароджаў, добра пераносіць стрыжку.
У кулінарыі
правіцьПірог з айвой
|
Мармелад з айвы
|
Плады у свежым выглядзе малаядомыя, іх часцей за ўсё выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі ахаладжальных напояў, кампотаў, жэле, варэння, мармеладу, цукатаў і як заправу да мяса. Айву спажываюць печаную, для надання паху дабаўляюць да іншых прадуктаў перапрацоўкі з пладоў і ягад.
Спажываюць спелыя плады толькі асобных каўказскіх і сярэднеазіяцкіх сартоў, у якіх мала дубілыіых рэчываў, а колькасць цукроў дасягае 15 %.
Пасля 5— 6-месячнага захоўвання плады становяцца мяккімі і прыдатнымі да спажывання. Скурку выкарыстоўваюць на прыгатавання цукровага сіропу для варэння і кампоту.
У медыцыне
правіцьФармакалагічныя ўласцівасці
правіцьЛекавыя прэпараты айвы валодаюць агульнаўмацавальным, мачагонным, звязальным, супрацьязвавым і супрацьбактэрыяльным дзеяннем. Свежыя плады выкарыстоўваюць як жоўцегонны і мачагонны сродкі. Насенне айвы ў выглядзе адвару прымяняюцца ў медыцынскай практыцы ў якасці ахінальным сродкаў для памяншэння мясцовага раздражняльнага дзеянні іншых лекавых рэчываў і запаволенні іх ўсмоктвання .
Насенне ўжываюць унутр як слабільнае, адхарквальнае і змякчальнае.
У народнай медыцыне
правіцьУ народнай медыцыне насенне прымяняюцца пры запорах , калітах , метэарызме, захворваннях дыхальных шляхоў, маткавых крывацёках , пры кашлю. Спелыя плады ўжываюць пры сухотах, бранхіяльнай астме , страўнікава-кішачных захворваннях. Водны раствор слізі ўжываецца для вырабу вочных прымочак, з касметычнымі мэтамі, для ўмацавання валасоў.
Уласцівасці і характарыстыкі драўніны
правіцьДраўніна забалонная , светла-жоўтая або ружавата-жоўтая, рассеянасасудзістая, з дрэнна прыкметнымі гадавымі кольцамі , цвёрдая, добра паліруецца. У прамысловасці выкарыстоўваецца вельмі рэдка. У Расіі эксплуатацыя не перспектыўная з-за малых запасаў. На поўначы Індыі выкарыстоўваецца ў саматужнай і дробнасерыйнай вытворчасці разьбяных і такарных вырабаў, сувеніраў, дробных вырабаў.
Таксічнасць
правіцьНасенне ўтрымлівае нітрылы, якія з'яўляюцца агульнымі ў насенні ружавых. У страўніку ферменты, страўнікавая кіслата або абодва гэтыя фактары выклікаць гідроліз некаторых з нітрылаў, у выніку чаго вырабляецца сінільная кіслата, якая з'яўляецца лятучым газам. Насенне, верагодна, можа быць таксічнымі, калі з'едзена вялікая колькасць[7].
Айва ў культуры
правіцьВатанабэ Сэйтэй . «Японскі дрозд з квітнеючымі айвой і дзікай вішняй»
|
У Турцыі выраз (ayvayı yemek) (літаральна: з'есці айву) выкарыстоўваецца як прыніжальны тэрмін, які паказвае любую непрыемную сітуацыю. Гэта выкарыстанне прыпадабняецца даволі горкім рэхам смаку айвы ў роце.
Калі нараджаецца дзіця ў Славоніі (Харватыя), садзяць дрэва айвы, як знак урадлівасці, любові і жыцця.
У літаратуры
правіць
Чырвоным засыпаны пылам |
Пімен Панчанка. Рамантыка".[8] |
Старажытнагрэчаскія паэты (Івік, Арыстафан) выкарыстоўвалі слова айва (kydonia) як мякка непрыстойнае абазначэнне для дзявочых грудзей.
Нягледзячы на тое, што Кніга Быццё не называе канкрэтны тып плоду, якія Адам і Ева пакаштавалі ад дрэва пазнання дабра і зла ў Эдэмскім садзе , некаторыя старажытныя тэксты мяркуюць, што гэта была айва[9]
У Параўнальных жыццяпісахПлутарха Салон, як кажуць, пастанавіў, што «жаніх і нявеста павінны быць зачыненыя ў камеру, і з'есці айву разам.»[10]
У геральдыцы і філатэліі
правіць-
Герб французскага муніцыпалітэта Куаньер
-
Герб італьянскага кардынала Гвіда Асканіа Сфорца
-
Паштовая марка Малдовы
У мастацтве
правіцьНа сваіх палотнах выяву айвы змяшчалі такія мастакі, як Поль Сезан, Аманда Альміра Ньютан, Федэ Галіцыя , Хуан Санчас Катан , Франсіска дэ Сурбаран, Мабюз, Ян Давідс дэ Хем , Хуан Ван дэр Гамен , Міхаіл Стэфанеску , Іштван Нагі , Петрэ Іаргулеску-Ёр , Панкрацэ Беса , Франс Снейдэрс, Віктар Цяцерын , Вільгельм Буш, Георгіяс Пракопіу , Рудольф Рыбарц і іншыя.
-
Аманда Альміра Ньютан. «Айва „Чампіён“», 1909
-
Франсіска дэ Сурбаран. «Нацюрморт з талеркай айвы», сярэдзіна 17 стагоддзя
-
Міхаіл Стэфанеску . «Нацюрморт з айвой», 1897
-
Панкрацэ Бесса . «Малюнак айвы з пладамі і лісцем», да 1835
-
Георгіяс Пракопіу . Плады айвы]]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Айва // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 17-18. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б в Атлас лекарственных растений СССР / Гл. ред. акад. Н. В. Цицин. — М.: Медгиз, 1962. — С. 11. — 702 с.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Гладкова 1981, с. 184.
- ↑ Plants for a Future database entry for Quince
- ↑ Пімен Панчанка. «Рамантыка»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 1 сакавіка 2014.
- ↑ Cyclopaedia of Biblical, theological, and ecclesiastical literature, Volume 1 By James Strong
- ↑ Wikisource: Lives by Plutarch, translated by John Dryden: Solon.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Федарук А. Т. Айва звычайная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 53. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 13. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Гладкова В. Н. Семейство розовые, или розовоцветные (Rosaceae) // Жизнь растений : в 6 т. : (ru) / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М. : Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2 : Цветковые растения. — С. 175—187. — 512 с. — 300 000 экз.