Салон (паэт)

Сало́н (Σόλων, паміж 640 і 635 — каля 559 да н.э.) — афінскі палітык, заканадаўца і паэт, адзін з «сямі мудрацоў» Старажытнай Грэцыі.

Салон
стар.-грэч.: Σόλων ο Αθηναίος
Ignoto, c.d. solone, replica del 90 dc ca da orig. greco del 110 ac. ca, 6143.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 638 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 559 да н.э.[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці заканадавец, юрыст, паэт, пісьменнік, палітык, філосаф, элегіст
Гады творчасці VII стагоддзе да н.э.[2]VI стагоддзе да н.э.[2]
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўнай крыніцай нашых звестак пра Салоне служыць «Афінская палітыя» Арыстоцеля, а таксама познія жыццяпісы Салона, складзеныя Плутархам і Дыягенам Лаэрцкім.

Біяграфічныя звесткіПравіць

Сын Эксекестыда, паходзіў са збяднелага знатнага роду. У канцы 7 ст. да н.э. праславіўся як военачальнік у вайне Афін з Мегарай за востраў Саламін, які апеў у сваёй элегіі і такім чынам набыў шырокую вядомасць. У 594 да н.э. быў абраны ў Афінах архонтам і пасрэднікам па ўладкаванні грамадскіх спрэчак. Займаючы пасаду архонта, Салон правёў рад сацыяльна-палітычных рэформ, ліквідаваў даўгі сялян і забараніў даўгавое рабства, паставіў палітычныя правы грамадзян у залежнасць ад іх даходаў з зямельных участкаў. На аснове маёмаснага цэнзу ўсё насельніцтва незалежна ад паходжання падзяліў на 4 разрады, у адпаведнасці з якімі і вызначалася ступень іх палітычных праў і абавязкаў у дзяржаве. Рад яго рэформ былі праведзены ў інтарэсах гандлёва-рамесных слаёў грамадства, правёў уніфікацыю мер, вагі і валюты.

Яго рэформы нанеслі моцны ўдар па родавай зямельнай арыстакратыі, абмежавалі ўладу архонтаў і Арэапага, і стварылі перадумовы для развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратычнай дзяржавы, для кіравання якой быў створаны Савет 400 і найвышэйшы судовы орган — суд прысяжных (гелія). Рэфарміраваў усе віды афінскага права, апрача крымінальнага, унёс змены ў сямейнае і родавае права, дазволіў кожнаму пакрыўджанаму прыносіць скаргі на несправядлівасць. Разам з тым Салон быў адным з першых антычных паэтаў, які пісаў элегіі, ямбы і павучальныя вершы.

Верагодных выяваў (вядомых статуй з Саламіну і Афінаў, або копіяў з іх) дасюль не ўдалося знайсці, а мазаіка з Баальбека няпэўная. Магчыма, партрэтам Салона з’яўляецца партрэт, які прыпісваецца Фалесу[3].

Зноскі

  1. а б Любкер Ф. Solon // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1262–1300.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Зельскі А. Салон // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002. С. 114.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140—141. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Freeman К. The work and life of Solon. Cardiff — L., 1926.
  • Honn K. Solon. Staatsmann und Weiser. Wien, 1948.
  • Masaracchia A. Solone. Firenze, 1958.
  • Woodhouse W. J. Solon the liberator. NY, 1965.