Башкіры
Башкіры (башк.: башҡорт) — цюркскі народ, які пражывае на тэрыторыі Расіі ў Рэспубліцы Башкартастан, а таксама ў Чалябінскай, Арэнбургскай, Курганскай, Свярдлоўскай, Самарскай і Саратаўскай абласцях і Пермскім краі. Размаўляюць на башкірскай мове, рускай і татарскай мове. Пермскія і свярдлоўскія башкіры, а таксама башкіры заходняга Башкартастана ўжываюць таксама дыялект, які блізкі да татарскай мовы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Bashkir_people.jpg/300px-Bashkir_people.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Young_bashqorts.jpg/200px-Young_bashqorts.jpg)
Родаплемянная арганізацыя
правіцьРодаплемянная арганізацыя башкір — традыцыйная структура башкірскага грамадства, заснаваная на генеалагічным сваяцтве. Склалася ва ўмовах пераважна паўкачавога, жывёлагадоўчага гаспадарча-культурнага тыпу, была абумоўлена звычаямі і гісторыка-культурнымі традыцыямі.
Асноўнымі родаплемяннымі атрыбуты з’яўляліся тамга, аран, ангон. Гістарычныя падзеі фіксаваліся ў шэжэрэ. Правадыром племені з’яўляўся бей. Органамі самакіравання з’яўляліся народныя сходы (курултай, йыйын) і саветы старэйшын (аксакалаў).
У XVIII—XIX стст. родаплемянная арганізацыя страціла сваё значэнне ў грамадскім жыцці башкір і ў далейшым працягвае існаваць толькі ў сілу традыцый.