Лукаш Сапега
Лукаш Сапега (польск.: Lukasz Sapieha; каля 1552 — 1626) — заможны шляхціц Кіеўшчыны часоў Рэчы Паспалітай.
Лукаш Сапега | |
---|---|
Смерць | 1626[1] |
Месца пахавання | |
Род | Сапегі |
Бацька | Міхаіл Іванавіч Сапега[d][1] |
Маці | Маруша з Фалькоў[d][1] |
Жонка | Соф’я з Кмітаў[d][1] |
Дзеці | Самуэль Сапега[d][2] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Сапег герба Ліс. Адносна паходжання Лукаша некаторы час панавалі дыскусіі. Адны разглядалі яго як сына Фёдара (Фрыдрыха) ці Паўла Сапег і адпаведна ўнука Івана Сямёнавіча Сапегі. Зрэшты, грунтоўныя даследаванні даказалі, што Лукаш быў сынам Міхаіла Іванавіча Сапегі і унукам Івана Багданавіча Сапегі (ваяводы віцебскага).
Меў нязначную кар’еру, больш увагі надаваў развіццю ўласных маёнткаў. Паміж 1594 і 1597 гадамі ажаніўся з Соф’яй, дачкой на той час памерлага Філона Кміты. У 1596 годзе становіцца дваранінам гаспадарскім. Лукаш Сапега дапамог жонцы падзяліць родавую спадчыну з яе сястрой Багданой, жонкай князя Юрыя Друцкага-Горскага, пасля смерці іх брата Лазара (што адбылося ў 1594 годзе). Як следства, жонцы дасталася чарнабыльская воласць. Пасля атрымаў тытул графа, аднак абставіны гэтага невядомыя. З пачатку 1600-х гадоў падпісваўся як граф на Чарнобылі. Таксама быў уладальнікам Тоўстага Лісу.
У 1613 годзе жонка Сапегі атрымала ў спадчыну астатняе ад сястры, бо ў той час яна была аўдавелай і не мела дзяцей. Гэта была Вяледніцкая воласць і маёнткі Замыславычы, Ракытнэ, Антоніў, Макалевічы, Вэпрын (Сапега перайменаваў яго ў Лукашыў).
Невядома пры якіх абставінах звярнуўся да каталіцтва. У далейшым быў заснавальнікам касцёлаў, у тым ліку разам з жонкай заснаваў дамініканскі манастыр у Чарнобылі. У 1623 годзе прадаў Ракытнэ роду Гойскіх. У 1624 годзе памірае жонка Сапегі, а ў 1625 годзе — адзіны сын Самойла. Пасля гэтага адпісаў Замыславычы езуітам Вінніцы, а астатнюю маёмасць завяшчаў сваяку Льву Сапегу. Памёр Лукаш Сапега ў 1626 годзе.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
правіць- Boniecki A. Poczet rodów w Welkiem Księstwie Litewskiem w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883. — S. 132
- Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569—1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. -К.: ДУХ І ЛІТЕРА, 2016. — С. 372—373
- Łukasz Sapieha h. Lis(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Sapiehowie (01) (польск.)