Чарнобыль
Чарнобыль (укр.: Чорнобиль — быльнёг, палын) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны.
Населены пункт
| ||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на рацэ Прыпяць, недалёка ад яе ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча.
Да Чарнобыльскай катастрофы 1986 года ў горадзе пражывала 12 500 чалавек. У цяперашні час тут пражываюць толькі работнікі устаноў і прадпрыемстваў Зон адчужэння і безумоўнага гарантаванага адсялення Чарнобыльскай АЭС (працуюць на вахтавай аснове) і самасёлы.
Гісторыя
правіцьПершае згадванне Чарнобыля ставіцца да падзеяў 1193 года. Пасля Люблінскай уніі горад перайшоў пад кантроль Польшчы.
У сярэдзіне XV стагоддзя, калі гэтыя землі кантралявала Вялікае Княства Літоўскае, па суседстве з Чарнобылем быў пабудаваны замак, аддзелены ад селішча глыбокім ровам, які захаваўся да нашых дзён. У пачатку XVI стагоддзя замак быў рэканструяваны, пераўтвораны ў добра умацаваную і цяжкадаступную крэпасць, а горад Чарнобыль стаў павятовым цэнтрам.
У другой палове 18 стагоддзя горад становіцца адным з цэнтраў хасідызму. Падчас Грамадзянскай вайны быў месцам баёў. Польская абшчына выселеная ў Казахстан у 1936 годзе, яўрэйская — знішчана ў 1941-44 гг.
У 1970-х у 10 км на поўнач ад горада збудаваная першая ва Украіне атамная электрастанцыя.
У 1985 была ўведзеная ў строй загарызонтная РЛС «Дуга» (аб’ект Чарнобыль-2).
26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, якая стала самай вялікай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі.
У 2006 годзе Амерыканскай некамерцыйнай навукова-даследчай арганізацыяй Інстытут Блэксміта быў апублікаваны спіс самых забруджаных месцаў на планеце, у якім Чарнобыль апынуўся ў першай дзясятцы[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнобыль