Ельска-Нараўлянскі строй

(Пасля перасылкі з Нараўлянскі строй)

Ельска-Нараўлянскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Усходнім Палессі.

Нараўлянскі строй (марка Беларусі).

Вылучаны па выніках экспедыцыйных даследаванняў у палескай частцы Гомельскай вобласці (І. Ю. Смірнова). Бытаваў на тэрыторыі Ельскага і Нараўлянскага раёнаў.

Апісанне правіць

Строю ўласцівы кветкавыя арнаменты і раскошныя галаўныя ўборы. Каптуры ўпрыгожваліся стужкамі, абмотваліся наміткамі. Такую намітку часам замацоўвалі доўгімі шпількамі, і калі яна не ахоплівала падбародак, то яе можна было здымаць як шапку, што было вельмі практычна.

Святочнымі хусткамі лічыліся вялікія з тонкай воўны квяцістыя з доўгімі махрамі «тарноўкі» («тэрнові кусты»). Звязаныя ззаду рагі хусткі заводзілі наперад, пускалі на плячах.

Андаракі шылі з ваўнянага ці паўваўнянага палатна, на поясе рабілі дробныя складкі. Тканіны для андаракоў былі разнастайныя паводле малюнка: аднаколерныя, паласатыя, клятчастыя.

Літаратура правіць

  • Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2013. — 1231 с. іл. — ISBN 978-985-06-2269-3