Герб Нароўлі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нароўля Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2001 года № 69.

Герб Нароўлі
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 24 кастрычніка 2001 
Аўтар герба Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

Апісанне правіць

У блакітным полі іспанскага шчыта срэбная падкова рагамі ўніз, зверху залаты крыж.

Герб быў зацверджаны рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 4 красавiка 2001 года № 259. Аўтар герба С. Я. Рассадзін[1].

Зноскі