Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

беларусі гісторык, археолаг, геральдыст, доктар гістарычных навук, прафесар
(Пасля перасылкі з С. Я. Рассадзін)

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель — 2 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук (1999), прафесар гісторыі (2009)[1].

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін
Дата нараджэння 30 ліпеня 1958(1958-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2017(2017-07-02) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геральдыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2009)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леанід Давыдавіч Побаль
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Біяграфія правіць

Скончыў у 1981 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). У 1981—1984 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР. На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальныя праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу». Дацэнт (2005). Прафесар (2009). Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 2002—2012 гадах член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007).

Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Творы правіць

Кнігі правіць

  • Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. — Мн.: Полымя, 1996. — ISBN 5-345-00758-6
  • Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1999. (руск.)
  • Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005. (руск.)
  • Милоградская культура: ареал, хронология, этнос. Мн., 2005. (руск.)
  • Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. (У суаўтарстве з А. Н. Міхальчанкам).
  • Духоўная культура старажытнай Беларусі. Мн., 2005.
  • Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2008. (руск.)
  • Гнездо двуглавого орла. Мн., 2008. (руск.)
  • Князья, графы и бароны в Беларуси (конец XVIII — начало XX в.): история титулов в биографо-личностном аспекте. Мн., 2010. ISBN 978-985-511-336-3. (руск.)

Артыкулы правіць

  • Милоградская культура и известия Геродота // Хозяйство и культура доклассовых и раннеклассовых обществ. Тезисы докладов III конференции молодых ученых Института археологии АН СССР. М., 1986. (руск.)
  • К вопросу о религиозных верованиях жителей Белорусского Посожья в скифское время // Религиозные представления в первобытном обществе. Тез. докл. конф. М., 1987, с. 194—198. (руск.)
  • О новых основах хронологии милоградской культуры // Актуальные проблемы исторических исследований. Тез. докл. IV респ. конф. молодых археологов. Киев, 1987, с. 137—139. (руск.)
  • Геродотовы невры в позднеантичной традиции // Проблемы скифо-сарматской археологии Северного Причерноморья: Тез. докл. областной конф., посвященной 90-летию Б. Н. Гракова. Запорожье, 1989, с. 128—129. (руск.)
  • Старажытнасці суседняга лесастэпу // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1991. № 1, с. 124—125.
  • Будзіны, неўры ці скіфы? Праблемы дачынення герадотавых плямёнаў да тэрыторыі Беларусі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Зборнік пад рэд. М. В. Біча, В. Ф. Кушнера, У. Н. Сідарцова. Мн., 1992, с. 24 — 33.
  • Венеты и бастарны // Barbaricum. T. 3. Warszawa, 1992, s. 9 — 20. (руск.)
  • Да пытання аб сувязях старажытнага насельніцтва Беларусі са скіфскімі землямі ў VIII—III ст. да н.э. // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1992, № 2, с. 66 — 74.
  • Герадотавы андрафагі // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1992. № 3/4, с. 61 — 73.
  • Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
  • Аб неўрах і «змеях» у Герадотавай «Гісторыі» // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1994. № 2, с. 74 — 81.
  • Западнобалтские курганы и милоградская культура // Vakaru baltai: etnogeneze ir etnine istorija. Vilnius, 1997, s. 125—136. (руск.)
  • Змяіны культ у славянскім асяроддзі // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1997. № 11, с. 157—161.
  • Будины и гелоны (об одном сюжете древнейшего письменного источника по истории Восточной Европы) // Архивы и делопроизводство. 1999. № 1, с. 21 — 30. (руск.)
  • Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию городу Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. Мн., 2001, с. 215—223. (руск.)
  • Нямецкая гістарыяграфія па праблеме старажытнагерманскага рассялення на Палессі і ў Прыдняпроўі (1900—1940-я гг.) // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 21. Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21 — 25 мая, 4 — 7 снеж. 2000 г.) // Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. Мн., 2001, с. 45 — 55.
  • Между Альпами и Океаном: венеты — «другие германцы»? // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2002. № 17. (руск.)
  • Древние славяне и кочевники на Дунае между 469 и 568 гг. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2003. № 18. (руск.)
  • Древнегерманские элементы в именослове раннего славянства IV—VI столетий после Рождества Христова // Материалы по археологии Беларуси. 2003. № 8. (руск.)
  • Семантыка гістарычнага герба Гродна // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия V. Политология, философия, история, филология. Вып. XII. Мн., 2004, с. 28 — 31.
  • Два Ильдигиза и один эпизод истории лангобардов // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2004. № 19. (руск.)
  • Гербы трох вялікіх княстваў // Материалы по археологии Беларуси. 2006. № 11.
  • О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.)
  • Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка. (У суаўтарстве з Г. М. Рызнаокім і А. В. Петуховым.)
  • Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. Светлагорск, 2011.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях правіць

  • Леніна / С. Я. Рассадзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Узнагароды і званні правіць

Заўвагі правіць

  1. Рассадзін, С. Я. Клондзік супраць «Валадара рога» // Беларуская думка. — 2016. — № 4. — С. 65.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура правіць

  • Скрыпчанка, Т. Рассадзін Сяргей Яўгенавіч / Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рассадин Сергей Евгеньевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 315.
  • Рассадзін Сяргей Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 176.
  • Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.

Спасылкі правіць