Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь — пастаянна дзеючы экспертны калегіяльны дарадчы орган у Беларусі, які каардынуе правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне заснавання і выкарыстання ордэнаў і медалёў, афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 г. № 441 «Аб утварэнні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь».

Асноўнымі задачамі Геральдычнага савета з’яўляюцца садзейнічанне развіццю афіцыйнай геральдыкі ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з гісторыка-геральдычнымі традыцыямі беларускага народа, іншых народаў і дзяржаў; метадычнае забеспячэнне работ па заснаванні, стварэнні і выкарыстанні афіцыйных геральдычных сімвалаў; правядзенне абавязковай геральдычнай экспертызы ордэнаў, медалёў, афіцыйных геральдычных сімвалаў; арганізацыя кантролю за выкарыстаннем афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Геральдычны савет складаецца са старшыні, намесніка старшыні, сакратара і членаў савета. Персанальны састаў зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнні Геральдычнага савета праводзяцца па меры неабходнасці (па рашэнні старшыні), але не радзей як адзін раз на два месяцы. Рашэнні Геральдычнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў ад агульнай колькасці яго членаў, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні.

Арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Геральдычнага савета ажыццяўляецца адпаведна Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі.

Спасылкі правіць