Мікалай Уладзіслававіч Смольскі
Мікала́й Уладзісла́вавіч Смо́льскі (7 кастрычніка 1905, Нароўля — 29 красавіка 1976) — вучоны ў галіне батанікі. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Акадэмік АН Таджыкскай ССР (1951). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Мікалай Уладзіслававіч Смольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня (7 кастрычніка) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1976 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьМ. У. Смольскі нарадзіўся ў горадзе Нароўля. У 1924 годзе скончыў Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1927 годзе Сібірскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Омску. У 1931—1941 гг. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства і Усесаюзнай селекцыйнай станцыі вільготна-субтрапічных культур у Сухумі. З 1945 года дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў у Душанбэ (Таджыкістан). У 1951—1952 гг. віцэ-прэзідэнт і акадэмік-сакратар Аддзялення натуральных навук Акадэміі навук Таджыкскай ССР. З 1955 па 1976 г. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР.
Памёр 29 красавіка 1976 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.[2]
Навуковая дзейнасць
правіцьМ. У. Смольскаму належаць працы па вывучэнню фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых культур Сярэдняй Азіі, селекцыі і інтрадукцыі субтрапічных культур ў зонах субтропікаў СССР.[2]
Вывучаў перспектыўныя для Беларусі кармавыя, тэхнічныя, лекавыя і арнаментальныя расліны, шляхі і метады рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў, праблемы арганізацыі ў рэспубліцы сеткі дзяржаўных запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды.[2]
Аўтар тэарэтычных асноў, зялёнага будаўніцтва, акліматызацыі і інтрадукцыі карысных раслін, аховы прыроды і інш. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Растения субтропической и тропической флоры // Ботанический сад Академии наук БССР: путеводитель. — Минск: издательство Академии наук БССР. — С. 106—148. — 1956.
- Деревья и кустарники, розы и сирень. — Мн., 1968. (у саўтарстве)
- Многолетние цветочные растения. — Мн., 1972. (у саўтарстве)
Узнагароды
правіць- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- 2 ордэны «Знак Пашаны»
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Дзяржаўная прэмія БССР (1978)
- медалі
Памяць
правіцьУ 1977 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Н. Трахтэнберг)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Гельтман Д. В. Интересный текст, написанный учёным с непростым характером: Размышление над автобиографией Михаила Григорьевича Попова, An interesting text written by a scientist with a complicated personality: A reflection about Mikhail Grigorʹevich Popov’s autobiography // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 1. — С. 138–153. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-11008
- ↑ а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Смольскі Мікалай Уладзіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смольскі Мікалай Уладзіслававіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 677. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Академик СМОЛЬСКИЙ Николай Владиславович // Центральный ботанический сад НАН Беларуси (руск.)
- Неоконченная экспедиция… Центральный ботанический сад НАН Беларуси мог бы называться именем белорусского учёного-ботаника Николая Смольского(недаступная спасылка) (руск.)
- Мікалай Уладзіслававіч Смольскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)