Гісторыя Нароўлі

Нароўля — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе Прыпяці. Напэўна, упершыню вёска-слабада Нароўля ўпамінаецца 20 ліпеня 1604 года[1] як частка маёнтка Антонаў (у Мазырскім павеце Вялікага Княства Літоўскага), які належаў шляхціцу Лукашу Сапегу (каля 1552 — 1626). У першай палове XVIII ст. упамінаецца як мястэчка ў Мазырскім павеце. З 1793 г. мястэчка Нароўля увайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1826 г. становіцца цэнтрам латыфундыі мясцовага двараніна-каталіка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) і яго нашчадкаў да 1917 года. Даніэль Горват пабудаваў палац (1850) і альтанку, а яго ўнук Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) — кандытарскую фабрыку (1913), якія дагэтуль з’яўляюцца галоўнымі сімваламі горада. Шляхецкі герб «Побуг», якім карысталіся Горваты, стаў асновай для сучаснага герба (2001) горада Нароўля. З 1922 г. у складзе СССР. 27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а 3 лістапада 1971 г. статус горада. Моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у 1986—1995 гг. была выселена значная частка жыхароў і праведзена дэзактывацыя тэрыторыі. З 1991 г. у складзе Рэспублікі Беларусь.

У часы Вялікага Княства Літоўскага правіць

 
Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626)

Напэўна, упершыню Нароўля (як вёска-слабада Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага) згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля) і забранні немалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.[2] 20 ліпеня 1604 г. уласнік вёскі Вербкавічы шляхціц Ян Юндзіл падаў позву ў суд Кіеўскага ваяводства на Лукаша Сапегу, уласніка вёскі-слабады Нароўля, і яго жонку Сафію (з роду Кміт), якая была спадчыннай уласніцай маёнтка Чарнобыль, за насланне войта «з іх слабады Нароўлі» («ze słobody ich Narowli») на луг, які належаў вёсцы Вербкавічы, і забранне там «вяпроў і свіняў» («wieprzów i świń») у селяніна вёскі Вербкавічы (Вербавічы)[3].

 
Згадка пра вёскі Нароўля, Завайць і Смалігавічы (Смалегаў), якія належалі шляхціцу Лукашу Сапегу. (з апублікавання дакумента ад 20 ліпеня 1604 г. у зборніку дакументаў «Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym» (1894))

Верагодна, вёска-слабада Нароўля ў тыя часы ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Антонаў, які належаў Лукашу Сапегу, бо 21 красавіка 1607 г. датаваны судовы дэкрэт, у якім шляхціц Юзаф Будзіла, мазырскі харунжы, абвінаваціў шляхціца Лукаша Сапегу і яго жонку Сафію ў гвалтах, якія ўчынілі сяляне сапежынскага маёнтка Антонаў з вёсак Нароўлі і Смалегавічаў (Смалегава) у маёнтку Юзафа Будзілы, а менавіта ў вёсцы Багуцічы (Мазырскі павет)[4].

 
Згадка пра «слабаду» Нароўля, якая належала шляхціцу Лукашу Сапегу. (з апублікавання дакумента ад 1604 г. у зборніку дакументаў «Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym» (1894))

Судовым дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 г. на адрас шляхцянкі Ганны Штэмберг (з роду з Косткаў), удавы па князю Аляксандру Штэмбергу, і яе нашчадкаў князёў Астрожскіх было заяўлена патрабаванне апекуна, шляхціца Лукаша Сапегі і яго жонкі Сафіі (з роду Кміт) выдаць збеглых падданых з горада Чарнобыля, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі і інш. 17 жніўня 1613 г. паміж шляхціцам Мікалаем Харлінскім (уласніка маёнтка Астраглядавічы) і шляхціцам Лукашам Сапегам (з жонкай Сафіяй) узнікла праблема вяртання збеглых у вёску Нароўля сялян вёскі Вербкавічы (Вербавічы), якая належала Харлінскаму[5].

Верагодна, пасля смерці Лукаша Сапегі (які з пачатку 1600-х гг. падпісваўся як «граф на Чарнобылі») вёска Нароўля ў 1626 г. перайшла ў валоданне віленскага ваяводы і вялікага гетмана літоўскага Льва Сапегі (1557—1633), якому Лукаш Сапега завяшчаў усе свае маёнткі.

10 лістапада 1682 г. Нароўля згадваецца ў гродскай кнізе мазырскага гродскага суда запісам аб размежаванні зямель паміж рэчыцкім старостам, полацкім ваяводам (1686—1713) Дамінікам Міхалам Слушкам (каля 1655 — 1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы (Смалегаў) і Нароўля, і Кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп[6][заўв 1].

У XVIII ст. Нароўля ўпершыню ўпамінаецца як фальварак у Мазырскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і частка каралеўшчыны (каралеўскага ўладання).

У першай палове XVIII ст. у Мазырскім павеце адным з уплывовых шляхецкіх родаў былі паны Аскеркі, якія адносіліся да мясцовай рэгіянальнай эліты і менавіта якія доўгі час на ленных правах трымалі каралеўшчыну, у склад якой уваходзіла Нароўля[7]. Так, у 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак, які разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)[8]. Антонію Аскерку належалі і іншыя зямельныя валоданні.

 
Згадка пра «мястэчка Нароўля» ў 1739 г. у метрычнай кнізе юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

У метрычнай кнізе юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ёсць запіс ад 12 красавіка 1739 г. на латыні, што хрост немаўля адбыўся «ў мястэчку Нароўля» («in oppido Narowla»)[9].

Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)[10].

Сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў XVIII ст. пры Аскерках пачаўся новы этап у развіцці нараўлянскага пасялення, якое складалася з трох частак: двара з панскім домам, які, хутчэй за ўсё, знаходзіўся недалёка ад вусця ракі Нараўлянкі; вёскі Нароўлі, размешчанай побач з панскім дваром з захаду; і нараўлянскага астрога, дзе паны Аскеркі трымалі гарнізон узброеных людзей. Дзе быў нараўлянскі астрог, можна толькі меркаваць, абапіраючыся на выпадковыя знаходкі, зробленыя мясцовымі жыхарамі[11][12]. Астрог быў пабудаваны для кантролю каля Прыпяці і паблізу паўднёвай мяжы Вялікага Княства Літоўскага з украінскімі ваяводствамі Польскага каралеўства.

У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[13]. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).

26 красавіка (7 мая) 1751 г. гайдамацкі атрад (каля 30 чалавек) запаліў дамы і панскі двор у Нароўлі, два дамы поўнасцю абрабаваў, захапіў каштоўнасці Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767), забіў некалькі яго служак і аканома. Адзенне, мастацкі срэбны посуд, грошы, іншыя каштоўнасці былі пакладзены на 4 дубы, на якіх гайдамакі паплылі Прыпяццю на поўдзень да Дняпра на Украіну[14]. Таму 10 мая 1751 г. Францішак Мікалаевіч Ракіцкі, ашмянскі ротмістар, афіцыйна прасіў рускага кіеўскага губернатара (1741—1752) Міхаіла Іванавіча Лявонцева (1672—1752) аказаць дапамогу супраць гайдамацкіх атрадаў, якія неаднаразова нападалі на шляхецкія ўладанні каля Нароўлі і Чарнобыля, дзе гайдамакаў актыўна падтрымлівалі мясцовыя сяляне[15]. Атрад гайдамакаў быў разбіты, а яго рэшткі схаваліся на рацэ Славечна каля вёскі Антонава, дзе адно з урочышчаў дагэтуль мае назву Гайдамацкі Алёс. Каля вёсак Канатоп і Тульгавічы маецца ўрочышча Гайдамацкая Града, дзе, паводле народнай памяці, адбывалася злучэнне гайдамацкіх атрадаў (загонаў) і мясцовых сялян, якія рабілі напады на Нараўляншчыне[16].

Каля 1760 г. сын Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) багрымавіцкі староста Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767), які трымаў у тыя часы ленным правам каралеўшчыну (з мястэчкам Нароўля), пабудаваў у мястэчку Нароўля парафіяльную царкву Іаана Багаслова для мясцовага насельніцтва[17].

 
Пастанова Генеральнай Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай на канвакацыйным сойме ў Варшаве ў 1764 г., што ленныя маёнткі (Нароўля, Мухаеды, Антонаў, Вуглы, Галоўчыцы, Карпавічы і інш.) Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) пераводзяцца ў спадчынныя. (фрагмент дакумента)

У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову, якая абавязвала кіраўніцтва ВКЛ забяспечыць у Мазырскім павеце спакой і парадак, якія перапыніліся з-за наездаў гайдамакаў і ўзрушэнняў узброеных сялян каля Нароўлі і Мазыра. Той жа канвакацыйны сойм у 1764 г. прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчка Нароўля разам з фальваркамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы і Карпавічы), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаў[18]. Каралеўскі маёнтак Бабічы (цяперашні Барбароў) у той соймавай пастанове не названы, але, імаверна, ён быў сярод тых, што разумеліся ў фразе «y dalszemi wszystkiemi attynencyami» («і далейшымі ўсімі прыналежнасцямі»). Такім чынам каралеўскія валоданні Нароўля, Бабічы (Барбароў), Галоўчыцы і інш. сталі спадчыннай прыватнай уласнасцю шляхціцаў Аскеркаў да 1794 г., што значна абагаціла і без таго заможны і ўплывовы ў Мазырскім павеце шляхецкі род, які адносіўся да павятовай эліты і прэтэндаваў на магнацкі статус. Акрамя Нароўлі, Бабіч (Барбарова) і іншых маёнткаў на Нараўляншчыне Рафал Алаіз Аскерка валодаў у Мазырскім павеце маёнткамі Гарбавічы і Скрыгалаў, у Рэчыцкім — маёнткам Бабічы, а таксама маёнткамі ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводства. У мястэчку пражывала як хрысціянскае, так і іўдзейскае насельніцтва[19]. У 1765 г. у нараўлянскім кагале і яго парафіях 316 плацельшчыкаў падушнага падатку[20].

 
Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага

Пасля смерці Рафала Алаіза Аскеркі Нароўляй у 1767 г. стаў валодаць па спадчыне яго сын Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), мазырскі каптуровы суддзя, а пазней польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам аскеркаўскіх маёнткаў на тэрыторыі сучаснай Нараўляншчыны быў Барбароў, да якога належала мястэчка Нароўля[21]. Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) акрамя Барбарова (з Нароўляй) валодаў у Мазырскім павеце маёнткам Канатоп, у Рэчыцкім — маёнткам Бабічы, а таксама маёнткамі ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводства[22].

У 1779 г. Ян Мікалай Аскерка падаў скаргу ў каралеўскі трыбунал на ўніяцкага мітрапаліта Льва Шаптыцкага, бо маёнтак Нароўля і навакольныя вёскі падвяргаліся ўзброенаму нападу базыльян, якія адбіралі палі і лугі сялян[23].

У 1780-ыя гг. у мястэчку жыло ўжо шмат ярэяў (Бярковічы, Іцкавічы, Лейзяровічы, Ляйбовічы, Моўшавічы і інш.)[24].

У 1790 г., паводле мемуараў Яна Вейсенгофа (1774—1848), які са сваім пяхотным палком войск ВКЛ у той час з Мінска праз Нароўлю маршыраваў на Украіну да Чарнобыля, у Нароўлі меўся мураваны панскі дом, дзе афіцэраў палка раскошна прымаў Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), сам увабраны ў генеральскі мундзір войск ВКЛ[25].

У складзе Расійскай імперыі правіць

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі і ўключана ў склад Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1793 г. уласнік Барбарова (і Нароўлі) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках. У 1794 г. за ўдзел у паўстанні маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) (Барбароў, Канатоп і Кажушкі, — у тым ліку мястэчка Нароўля) — цалкам 1954 душы сялян — былі канфіскаваны ў дзяржаўны скраб Расійскай імперыі[26]. Адразу пасля канфіскацыі расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла ў 1794 г. буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала мястэчка Нароўля), дзе налічвалася 1396 душ[27], правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[28]. Сам Сіверс у Барбарове (ці Нароўлі) не пражываў, а кіраваў маёнткам яго адміністратар-камісар Станіслаў Левановіч. У 1795 г. Ян Мікалай Аскерка быў арыштаваны расійскімі ўладамі і сасланы ў Сібір, дзе ён памёр у Табольску.

 
Рэвізская сказка мястэчка Нароўля Мазырскага павета, уласніка Якава Сіверса (1731—1808). Напісана камісарам Станіславам Левановічам у 1795 г.

У 1795 г. мястэчка мела 37 двароў прыгоннага насельніцтва[7], не лічачы жыхароў-яўрэяў. 12 снежня 1796 г. мястэчка і акруга пераведзены ў склад тэрыторыі Рэчыцкага павета, а сам Рэчыцкі павет — у склад Маларасійскай губерні, а 29 жніўня 1797 г. Рэчыцкі павет (з Нароўляй) перададзены ў склад Мінскай губерні.

У 1800 г. каля мястэчка пачалі працаваць нараўлянская гута (майстэрні па вырабе шкла) і вінакурны завод.

 
Мястэчка Нароўля і Нараўлянская Гута на схематычнай карце-плане Рэчыцкага павета 1800 г. (фрагмент карты-плана)

У 1808 г. у нашчадкаў Сіверса маёнтак Барбароў (у склад якога ўваходзіла мястэчка Нароўля) быў куплены рускім дваранінам Андрэем Мацвеевічам фон Гольстам, які быў адным з самых давераных асоб мінскага губернатара (1810—1812) Германа Іванавіча фон Радзінга (1753—1827)[29].

У 1810 г. была пабудавана праваслаўная Царква Святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова, на беразе ракі Прыпяць. У 1840 г. (з-за разліва і падмыва ракі) царква была пераведзена ў новы будынак на ўскрайку мястэчка (цяпер цэнтр сучаснага горада).

1 верасня 1816 года маёнтак Нароўля нашчадкаў А. фон Гольста набыў за суму ў 242 650 рублёў серабром Ігнат Тадэвушавіч Горват[30], уласнік маёнтка Карані і Ліпаў і старшыня рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817).

У 1825 г., пры падзеле зямельнай спадчыны Ігната Тадэвушавіча Горвата (†1820) сярод яго чатырох сыноў (Аляксандра, Станіслава, Атона і Даніэля), яго малодшы 16-гадовы сын Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) атрымаў ва ўласнасць вялізны нараўлянскі маёнтак (мястэчка Нароўля і належныя вёскі). Так Нароўля стала цэнтрам асобнага дваранскага маёнтка, які належаў нашчадкам Даніэля Горвата да 1917 г. У Нароўлі ў той час мелася каталіцкая капліца фундацыі Аскеркаў[31].

У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) са сваім атрадам прыйшоў з Мазырскага ў Рэчыцкі павет, дзе вербаваў у атрад прыгонных сялян, абяцаючы зямлі і знішчэнне прыгону, у маёнтках Барбароў і Нароўля, якія належалі адпаведна Аляксандру і Даніэлю Ігнатавічам Горватам[32]. Іх сястра Кацярына Ігнатаўна Горват была жонкай двараніна-маянткоўца Гераніма Антонавіча Кеневіча (1796—1884), брата Фелікса Кеневіча. У Барбарове 10 чэрвеня 1831 г. да атрада далучылася 12 чалавек (5 шляхціцаў і 7 сялян), а ў Нароўлі 11 чэрвеня выдалі 6 коней[33]. Рэчыцкі павет знаходзіўся вельмі далёка ад галоўных цэнтраў паўстання, таму там яно разгарнулася слаба. Пасля падаўлення паўстання браты Аляксандр, Даніэль і Станіслаў Горваты зрабілі добраахвотную яўку да расійскіх улад з павіннай і каяннем, таму ім удалося пазбегнуць пакарання і захаваць маёнткі[34].

 
Палац Горватаў (1850) у Нароўлі. Фота каля 1914 г.

У 1850 г. у Нароўлі Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) пабудаваў сабе новы мураваны і велічны палац у стылі позняга класіцызму, які стаў самай шыкоўнай і вялікай па памерам рэзідэнцыяй роду Горватаў. Перад палацам быў створаны фантан, што было рэдкасцю ў беларускіх дваранскіх сядзібах, а сам палац абкружаны прыгожым паркам. Рэзідэнцыя стала адной з самых шыкоўных і значных ва ўсёй Мінскай губерні.

У 1855 г. даў першую прадукцыю (спірт і гарэлку) вінакурны завод Даніэля Горвата, які пачаў будаваць сваё прадрыемства з 1850 г. У 1861 г. пабудаваны другі такі завод, а ў 1887 г. — трэці[35].

У 1864 г. было адкрыта народнае вучылішча (школа)[36].

 
Мястэчка «Наровль» на расійскай карце Ф. Шуберта, 1850 г. (фрагмент)

У 1868 г. пасля смерці Даніэля Горвата (1810—1868) палац і маёнтак Нароўля (панскі двор Нароўля і належныя панскія землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Артура Даніэлевіча Горвата (1831—1903).

У 1876 г. на тэрыторыі парку нараўлянскага палаца Горватамі быў пахаваны дваранін-каталік Андрэй Ліневіч (1814—1876), адміністратар нараўлянскага маёнтка Артура Даніэлевіча Горвата (1831—1903)[37].

У канцы 1880-х гг. больш за 70 % насельніцтва Нароўлі складалі яўрэі, якія трымалі ў горадзе свае лаўкі, невялікія прадпрыемствы, майстэрні і складалі асноўную частку класу рабочых, гандляроў і возчыкаў[38]. Хрысціянскае насельніцтва займалася рыбалоўствам, рабіла драўляны посуд, рагожы. Мелася праваслаўная царква, сінагога, школа, вінакурны завод[39].

У 1885 г. у польскамоўнай энцыклапедыі «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego» апублікаваны разгорнуты гісторыка-геаграфічны артыкул «Нароўля» аўтарства Аляксандра Ельскага (1834—1916)[40].

 
Традыцыйнае сялянскае жаночае адзенне нараўлянскага строю канца XIX ст. (Беларуская паштовая марка)

У 1893 г. у Нароўлі адкрыта сваё паштова-тэлеграфнае аддзяленне[41], першым начальнікам якога стаў Мікалай Валатоўскі[42].

У 1897 г., паводле вынікаў першага Усеагульнага перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі, у Нароўлі пражывала 1145 жыхароў (з якіх 92,5 % яўрэі — 1060 чал.[43]) без уліку 285 сялян вёскі Нароўля, была царква, каталіцкая капліца роду Горватаў і народная школа, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных школ, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, 2 гарбарныя заводы, 35 лавак, карчма, прыстань, паромная пераправа, прыёмны пакой, хлебазапасны магазін[44]. Кірмашы праводзіліся 9 мая, 24 чэрвеня, 26 верасня і 6 снежня[45]. Меліся могілкі: старыя яўрэйскія (сучасная вул. Горкага, за старым будынкам Дома дзіцячай творчасці), праваслаўныя (сучасная вул. Камсамольская) і новыя яўрэйскія (сучасная вул. Маладзёжная).

У 1898 г. у Нароўлі і Белай Сароцы адкрыты народныя чытальні[46].

Меліяратыўныя работы на Палессі пад кіраўніцтвам генерала-лейтэнанта Іосіфа Жылінскага прывялі да асушэння многіх балот, што зрабіла мажлівым будаваць чыгунку ў рэгіёне і, адпаведна, па ёй вывозіць лесаматэрыялы. У 1890-ыя гг. пачынаецца бум лесанарыхтоўкі і лесаапрацоўкі ў павеце.

У 1901 г. прадстаўнікі Паўднёвага рускага лесапільнага таварыства атрымалі дазвол ад мінскага губернатара на адкрыццё Нараўлянскай калегіяльнай кампаніі па распрацоўцы лесу, якую ўзначаліў яўрэй Ілья Кушалевіч Пайкін[47][48]. Па замове кампаніі і Эдварда Горвата, ад вёскі Красноўка да мястэчка Нароўлі фірма «Альшэрн і Керн» праз вялікія лясныя масівы ў 1902 г. праклала вузкакалейную чыгунку (Красноўка-Лубень-Дзямідаў-Будкі-Калінічы-Нароўля), па якой лесаматэрыялы перавозілі да Прыпяці, куды таксама гналі драўніну па рэчках Жалонь і Славечна[49]. На беразе ракі непадалёку ад мястэчка Нароўлі ў 1901 г. былі пабудаваны механічныя майстэрні і жыллё для рабочых Нараўлянскай калегіяльнай кампаніі, якія атрымалі назву пасялення (вёскі) Калегава[50]. Драўніну вязалі ў плыты і пасля гналі па Прыпяці на Украіну. Горваты атрымалі дазвол і адкрылі свой лесапільны завод у Красноўцы[51].

У 1902 г. у маёнтку Артура Горвата быў устаноўлены тэлефон[52].

У 1903 г. пасля смерці Артура Горвата (1831—1903) нараўлянскі палац і маёнтак (панскі двор Нароўля і належныя землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935).

У 1904 г. у мястэчку існаваў невялікі сацыял-дэмакратычны гурток, у які ўваходзілі рабочыя-лесанарыхтоўшчыкі і яўрэйская моладзь[53]. У 1905 г. з прыстані ўсіх грузаў, у тым ліку плытоў, уверх па Прыпяці адпраўлялася звыш 150 тыс. пудоў, а ўніз — звыш 250 тыс.[54].

Палац Эдварда Горвата ў Нароўлі, паводле здагадкі мемуарыста Андрэя Раствароўскага (1899—1980), быў месцам, дзе неўзабаве пасля расійскай рэвалюцыі (1905) адбыўся перадвыбарчы з’езд каля 60 землеўласнікаў Рэчыцкага павета, для выбрання ўпаўнаважаных для выбараў у парламент Расійскай імперыі[55].

 
Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911), выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Вільні (1863). Фота каля 1905 г.

У пачатку XX ст. у нараўлянскім палацы працягла пражываў[56] выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Вільні (1863), сібірскі катаржанін, а таму вельмі аўтарытэтная сярод каталіцкага маянтковага дваранства беларуска-літоўскіх губерняў асоба — Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911), дачка якога Ядвіга была жонкай Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935), уласніка нараўлянскага маёнтка. Хоць Аляксандр Аскерка быў пахаваны ў 1911 г. у Вільні на могілках Росі, Эдвардам Горватам у горватаўскай фамільнай каталіцкай капліцы, якая знаходзілася ў сядзібным парку вакол нараўлянскага палаца, быў створаны кенатаф з надпісам «Grobowiec Aleksandra Oskierki» як напамін аб асобе[57].

Другая дачка Аляксандра Аскеркі (1830—1911) Сафія (1873—1953) была жонкай дызайнера, мастака і аднаго з вядучых архітэктараў беларуска-літоўскіх зямель канца XIX — пачатку XX ст. Тадэвуша Раствароўскага (1860—1928), таму Тадэвуш Раствароўскі ў пачатку XX ст. пэўны час працаваў у нараўлянскім палацы Горватаў, дзе па замове ўладальнікаў зрабіў праект аздаблення плафонаў залаў палаца сцэнамі з антычнымі міфалагічнымі сюжэтамі, а таксама праект уяздной брамы перад сядзібным паркам. А сын архітэктара Андрэй Раствароўскі (1899—1980) у юнацкія гады стала пражываў у нараўлянскім палацы Горватаў і ў 1914 г. перад пачаткам Першай сусветнай вайны зрабіў шэраг фотаздымкаў палаца і сядзібы Горватаў, чым зафіксаваў іх для гісторыі. Тыя фотаздымкі пазней былі выкарыстаны ў многіх кніжных выданнях па гісторыі архітэктуры, у тым ліку Рамана Афтаназы (1914—2004). Пазней у сваіх мемуарах, успамінаючы гады свайго шчаслівага дзяцінства, Андрэй Раствароўскі нават напіша: «Нароўля! Ва ўспамінанні ўяўляецца найпрыгажэйшым і найлюбімейшым месцам на зямным шары»[58].

У 1909 г. у мястэчку было 162 двары, 1528 жыхароў (яўрэяў); а ў вёсцы Нароўля 110 двароў, 486 жыхароў (не яўрэяў); параходная прыстань (1 двор, 3 жыхары)[59]. У маёнтку Эдварда Горвата меліся Міхнаўскі сенапрасавальны завод, конезавод, завод па вырабу паташу, дзёгцю, цэглы, шклозавод, малатарня, млынарня, валоўня, прадпрыемства па вырабу сокаў і варэння[60].

У 1912 г. Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) пабудаваў драўляны жылы дом з дрэва для адмінстратара свайго маёнтка — двараніна-каталіка Юзафа Андрэевіча Ліневіча (Ляневіча), які быў сынам Андрэя Ліневіча (Ляневіча) (1814—1876), ранейшага адміністратара нараўлянскага маёнтка Горватаў[61][62]. У савецкія часы драўляны жылы дом Юзафа Андрэевіча Ліневіча (Ляневіча) атрымаў статус помніка архітэктуры і гістарычнай каштоўнасці, у якім з 1982 г. знаходзіўся мясцовы краязначы музей (а з 1992 г. нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей).

У 1912 г. у Нароўлі працавала яўрэйскае пазыкова-ашчаднае таварыства; у 1913 г. яўрэям належалі адзіная ў мястэчку аптэка, адзіны склад аптэчных тавараў, 12 крам (у тым ліку ўсе 5 бакалейных, усе 4 мануфактурныя, адзіная галантарэйная)[63]. З 1916 г. рабінам у Нароўлі быў Іхл-Міхл Трэйбух[64].

 
Гістарычныя будынкі кандытарскай фабрыкі Эдварда Горвата (з чырвонай цэглы). Фота 2017 г.

У 1913 г. Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) пабудаваў ў родавым маёнтку кандытарскую фабрыку — прадпрыемства па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая дала ў гэтым жа годзе прадукцыю — мармелад, павідла, пасцілу і цукеркі. На фабрыцы таксама выгатаўлялі каўбасы, сыр, вяндліну, а побач у Горвата ў маёнтку меўся таксама і невялікі вінакурны завод.

У 1913 г. у Нароўлі адкрыта земская бальніца на 10 ложкаў, а пасля на 15 агульнага профілю і 5 ложкаў заразнага барака. Да 1913 г. ахова здароўя на Нараўляншчыне было прадстаўлена прыватнай медыцынай[65].

У 1914 г., пасля пачатку Першай сусветнай вайны, улады Расійскай імперыі пачалі прымусовае высяленне сваіх грамадзян нямецкай нацыянальнасці з прыфрантавых тэрыторый, таму ў Нароўлю і навакольныя вёскі прыбыла невялікая група немцаў-сялян з Валынскай губерні, якая стварыла тут свае пасяленні Антонаўка, Дуброўка, Бярозаўка, Хаткі і інш.[66]

 
(злева — направа) Аляксандра Эдвардаўна Горват (1895—1943), Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935), Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943) на балконе палаца ў Нароўлі падчас вяселля ў 1916 г.

У 1916 г. у горватаўскім палацы ў Нароўлі адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), дачкі Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935), на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’і[67]. У якасці пасагу ад Аляксандры Горват горватаўскі палац і значны маёнтак Нароўля прызначаўся яе мужу Станіславу Ваньковічу, але яны так і не былі перададзены Ваньковічам да 1917 г. Бацька Аляксандры Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) валодаў маёнткам да 1917 г. і палацам да 1918 г., калі палац і маёнтак былі нацыяналізаваны савецкімі ўладамі.

У лютым 1917 г., пасля ліквідацыі расійскай манархіі ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917), у мястэчку рабочыя суднаверфі горача віталі гэтую падзею[68].

 
Дэманстрацыя ў Нароўлі. Фота 1917 г.

У першай палове сакавіка 1917 г. у мястэчку адбыўся мітынг, на якім выступаў начальнік суднабудаўнічых майстэрань Верхнедняпроўскага басейна генерал Халюцін, які заклікаў рабочых суднаверфі і жыхароў Нароўлі быць вернымі Часоваму ўраду Расіі пад кіраўніцтвам князя Львова і верыць у перамогу Расіі над Германіяй у ходзе Першай сусветнай вайны[69]. Мітынг завершыўся дэманстрацыяй у парку палаца Горватаў. Заклікі генерала Халюціна не падзейнічалі на рабочых і вайскоўцаў, якія працавалі на нараўлянскай суднаверфі, таму там пачалося дэзерцірства. Па просьбе падпалкоўніка Гармаша, начальніка суднаверфі, у Нароўлю прыбыла вайсковая каманда, каб несці каравульную службу і ахоўваць склады і майстэрні. У памяшканні казармы вайсковай каманды суднаверфі быў створаны т.зв. «дэмакратычны клуб», у якім праходзілі дыскусіі аб вайне, будучых формах улады і формах уласнасці ў краіне. Актыўнымі ўдзельнікамі клубных мерапрыемстваў сталі як салдаты вайсковай каманды, так і працаўнікі нараўлянскай суднаверфі, работнікі маёнтка Эдварда Горвата, дробныя саматужнікі, моладзь мястэчка і навакольных ад Нароўлі вёсак. Аднак у пачатку восені 1917 г. вайсковая каманда і падпалкоўнік Гармаш пакінулі Нароўлю[70].

Восенню 1917 г. яўрэйская моладзь стварыла мясцовую сіянісцкую арганізацыю[71].

Мяшчанская ўправа і ўпраўленне правіць

Староста-старшыня мяшчанскай управы і ўпраўлення мястэчка Нароўлі[заўв 2]:

  • ?-1891—1917-? — Іван Васілевіч Яфімаў (к.1864—1924-?)[72][73]

Нараўлянскае валасное праўленне правіць

Нараўлянскі валасны старшыня[74]:

  • 1879—1881-? — (выконваў абавязкі) Данііл Рыгоравіч Мазурэнка
  • 1882 — няма даных
  • ?-1883—1889-? — Рыгор Васілевіч Маляўскі (Міляўскі)
  • ?-1890—1891-? — Павел Сычоў
  • ?-1892—1897-? — Осіп Максімавіч Бондар
  • ?-1898—1900-? — Іван Сцяпанавіч Мелех
  • ?-1901—1904-? — Гаўрыіл Піскун
  • 1905 — няма даных
  • ?-1906—1909-? — Елісей Прахарэнка
  • ?-1910—1912-? — Пётр (Іванавіч?) Анішчанка
  • ?-1913-? — Дарафей Тугай
  • ?-1914-? — (выконваў абавязкі) Сцяпан Кучынскі
  • ?-1915—1917?- — Сцяпан Кучынскі

Валасны пісар[75]:

  • ?-1881-? — Антон Рыгоравіч Качуроўскі
  • 1882 — няма даных
  • ?-1883—1885-? — Маркіян Жалязінскі
  • 1886 — няма даных
  • ?-1887—1889-? — Антон Фёдаравіч Сільвіч
  • ?-1890—1891-? — Мітрафан Жораў
  • ?-1892—1904-? — Канстанцін Францавіч Смольскі
  • 1905 — няма даных
  • ?-1906—1908-? — Аляксандр Педа
  • ?-1909—1917-? — Міхаіл Спаскі

Нараўлянскі праваслаўны прыход правіць

Прыходскі святар[76]:

  • ?-1876—1881-? — Васіль Біруковіч[77]
  • 1882 — няма даных
  • ?-1883—1896-? — Філіп Рункевіч
  • ?-1897—1914-? — Данііл Вікенцевіч Галаўня[78]
  • ?-1915—1917-? — Міхаіл Завітневіч
  • 1920—1927 — Сяргей Якаўлевіч Мігай (1874—1937)[79], святар Свята-Іаанаўскай царквы ў г. Нароўлі

Нараўлянскае аднакласнае народнае вучылішча правіць

Настаўнік[80]:

  • ?-1909—1911-? — Вольга Умановіч
  • ?-1912—1913-? — Іван Аляксандравіч Іалобаў (1887—1973)[81][82]
  • ?-1914—1917-? — Елеазар Гусараў

Нараўлянская царкоўна-прыходская школа, 2-х класная правіць

Мужчынская царкоўна-прыходская школа адкрыта ў 1890 г., пазней атрымала статус 2-х класнай[83].

Загадчык і настаўнік рэлігіі[84]:

  • ?-1917-? — Міхаіл Завітневіч, прыходскі святар

Настаўнікі[85]:

  • ?-1917-? — Васіль Кірыльчанка-Гайдаш
  • ?-1917-? — Іосіф Падбярэзны

Нараўлянскае паштова-тэлеграфнае аддзяленне (1893) правіць

Начальнікі[86]:

  • 1893—1895-? — Мікалай Фёдаравіч Валатоўскі
  • ?-1896-? — (выконваў абавязкі) Аляксандр Юліянавіч Графенбергер
  • ?-1897—1899-? — Антон Юліянавіч Маеўскі
  • ?-1900—1917-? — Іван Лаўрэнцевіч Букзееў

У савецкія часы правіць

З лістапада 1917 г. аб’яўлена ў складзе тэрыторыі Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). У канцы лістапада 1917 г. у мястэчку створана бальшавісцкая ячэйка (на чале з Уладзімірам Румянцавым, Ліпам Заланам і Ш. Фрыдманам), у якую ўвайшлі рабочыя суднаверфі і салдаты, якія вярнуліся з фронту[87].

У студзені 1918 г. у Нароўлі пачаў сваю работу Нараўлянскі валасны Савет рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў (Ілья Мелех, Віктар Цімашэнка, Мікалай Цімошчанка), які ўзначаліў бальшавік Аляксандр Васілевіч Кавалёў. Савет адразу ўзяўся за ўлік нацыяналізаванай бальшавікамі памешчыцкай і царкоўнай зямлі[88][89].

 
Палац Горватаў (1850) у Нароўлі. Фота 26 сакавіка 1918 г.

25 сакавіка 1918 г. згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нароўля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Нараўляншчына занята нямецкімі войскамі і атрадамі войск УНР: на чале воласці пастаўлены галава валасной рады Уладзімір Півавар[90].

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі мястэчка аб’яўлена ў складзе тэрыторыі Беларускай ССР і занята атрадамі Чырвонай арміі[91]. Вясной 1919 г. полк Стракапытава заняў мястэчка і патрабаваў ад жыхароў кантрыбуцыю[92]. Пасля падаўлення паўстання Стракапытава, у Нароўлю зайшлі чырвонаармейцы, устанавілася савецкая ўлада: кіраваць мястэчкам пачаў нараўлянскі валасны рэўкам (Ілья Пятровіч Мелех, Уладзімір Мікалаевіч Падбярэзны, Мікалай Маркавіч Цімошчанка, Міхаіл Іванавіч Яфімаў) на чале з Аляксандрам Кавалёвым; валасную міліцыю ўзначаліў Андрэй Якаўлевіч Півавар[93]. Адбылося аб’яднанне мястэчка Нароўля, вёскі Калегава (Калегаў) і тэрыторыі панскага двара, дзе знаходзіліся палац, парк і кандытарская фабрыка Горватаў, у адно адміністрацыйнае ўтварэнне. Уся гэта тэрыторыя паслужыла асновай гарадскога пасёлка (горада) Нароўля[94].

16 студзеня 1919 г. рашэннем Масквы мястэчка ўключана ў склад РСФСР. У красавіку 1919 г. мястэчка Нароўля ўвайшло ў склад Гомельскай губерні РСФСР.

У 1920 г. у праваслаўнай царкве здарыўся пажар, у час якога згарэў святар[95]. Ахвяраваннямі вернікаў царква была адбудавана.

 
Цёмна-зялёным колерам пазначана тэрыторыя «Беларускай дзяржавы», якая кантралявалася арміяй Станіслава Булак-Балаховіча ў лістападзе 1920 г.

У сакавіку 1920 г. польскае войска ўвайшло ў Нароўлю, куды вярнуліся і многія памешчыкі (у тым ліку Горваты), якім была вернута іх былая зямельная маёмасць, адабраная раней распараджэннямі рэвалюцыйных улад[96]. Польскімі вайскоўцамі былі забіты бацька і жонка члена нараўлянскага рэўкама Карпмана, павешаны Мартын і Мікалай Жолудзі, Іван Кухнавец, падвергнуты публічнай экзекуцыі Яфім Фёдаравіч Носка і бібліятэкар Беньямін Рабіновіч[97]. 27 чэрвеня 1920 г. па рацэ з поўдня да мястэчка падышоў бальшавісцкі бронепараход «Геройскі» Дняпроўскай ваеннай флатыліі, які сваімі стрэламі выгнаў польскае войска. Нараўлянскія Горваты пасля чарговай нацыяналізацыі нараўлянскай маёмасці выехалі ў Польшчу, дзе Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) да сваёй смерці кіраваў маёнткам Горжычкі (Gorzyczki) у Пазнаньскім ваяводстве і жыў у неарэнесансавым палацы ў Горжычках, якія ён атрымаў па спадчыне ад сваёй маці графіні Караліны Патвароўскай (1839—1921)[98].

У ліпені 1920 г. Ціхан Данілавіч Губараў узначаліў валасную партыйную арганізацыю і рэўкам (Ілья Мелех і інш.)[99]. 12 лістапада 1920 г. у мястэчка ўвайшлі падраздзяленні арміі Булак-Балаховіча, якія прабылі тут да 20 лістапада[100]. З таго часу ўсталявалася савецкая ўлада.

У пачатку 1921 г. створаны Нараўлянскі валасны выканкам (старшыня Міхаіл Васілевіч Носка, ураджэнец вёскі Вербавічы), адбыліся выбары ў сельскія саветы[101]. Пачалася харчразвёрстка, размеркаванне зямлі, стварэнне новых школ, да 40 ложкаў была пашырана бальніца. У 1921—1936 гг. галоўурачом нараўлянскай бальніцы быў Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), унук Андрэя Ліневіча (Ляневіча) (1814—1876), адміністратара горватаўскага маёнтка. Пазней Градзіцкі стаў партызанам-медыкам, прымаў удзел у баях, стаў заслужаным ўрачом БССР (1956)[102][103].

 
Школа ў былым палацы Горватаў. Фота 1932 г.

17 ліпеня 1924 г. створаны Нараўлянскі раён, які аб’яднаў тры воласці (Нараўлянскую, Мухаедаўскую і Дзёрнавіцкую) і разам з мястэчкам Нароўля ўвайшоў у склад БССР. У мястэчку і раёне пачаўся шырокі працэс ліквідацыі непісьменнасці: дзейнічалі школы, пункты навучання, раённая бібліятэка, таварыствы «Далоў непісьменнасць!», краязнаўчае таварыства, а таксама паштовае аддзяленне, царква.

У маі 1925 г. каля Нароўлі была арганізавана яўрэйская земляробчая арцель «Пасёлак»[104]. У канцы 1920-х гг. пры матэрыяльнай падтрымцы Ёсефа Іцхока Шнеерсона (1880—1950) была пабудавана міква[105].

З 1917 да 1925 г. горватаўская кандытарская фабрыка прастойвала. 1 жніўня 1925 г. (пасля рамонту) фабрыка аднавіла сваю дзейнасць па выпуску кандытарскай прадукцыі: шакаладныя цукеркі, ірыскі, павідла, пасціла, джэм, зефір, мармелад. Фабрыка атрымала назву «Чырвоны Мазыранін» у гонар таварыскай дапамогі мазырскіх рабочых, якія дапамаглі аднаўленню фабрыкі. На прадпрыемстве тады працавала 23 чалавекі[106]. У 1949 г. на фабрыцы працавала 179 чалавек[107].

 
Сельскагаспадарчая выстаўка ў Нароўлі. Фота 1931 г.

У 1927 г. у рамках праграмы калектывізацыі ў СССР у мястэчку быў створаны калгас «Чырвоны маяк»[108]. 21 чэрвеня 1927 г. праваслаўны святар Свята-Іаанаўскай царквы Сяргей Якаўлевіч Мігай (1874—1937) быў арыштаваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці і неўзабаве па прыгаворы 7 кастрычніка высланы на тры гады ў Сібір[109].

У 1931 г. арганізавана суднабудаўнічая арцель і пабудаваны дамы для яе; адноўлена суднабудаўнічая верф, куды прывезена новае абсталяванне і якая вырабляла драўляныя баржы і дэбаркадары; пабудаваны лесазавод[110][111].

23 студзеня 1932 г. пачала выдавацца мясцовая газета «За калектывізацыю», галоўная афіцыйная газета Нараўлянскага раёна (орган Нараўлянскага райкама КПБ(б), Нараўлянскага выканкама і Нараўлянскага райпрафсавета): накладам да 60 экзэмпляраў, а яе першым рэдактарам стаў Рыгор Іванавіч Шаркоў[112]. У 1930-я гг. савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу роду Горватаў, помнік архітэктуры XIX ст.[113] Паводле іншай інфармацыі, капліца-пахавальня з рэшткамі нябошчыкаў Горватаў была вымыта ракой Прыпяць у 1979 г. падчас паводкі і не захавалася да нашага часу[114].

У 1934 г. створана машынна-трактарная станцыя. У 1935 г. у Нароўлі мелася швейная арцель яўрэяў-саматужнікаў[115]. У 1930-х гг. працавала яўрэйская бібліятэка, частка кніг якой была на ідышы[116].

У 1936 г. з-за трухлявасці была разабрана нараўлянская сінагога[117]. Яна знаходзілася на Кастрычніцкай плошчы (там дзе цяпер знаходзіцца аддзяленне «Беларусбанка»)[118].

27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[119]. Газета «За калектывізацыю» (1932—1938) была перайменавана ў «За бальшавіцкія перамогі» (1938—1952).

Напярэдадні 1941 г. у пасёлку самымі буйнымі прадпрыемствамі былі кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», суднаверф, прамкамбінат, завод па апрацоўцы лесу і фабрыка па сушцы гародніны[120], у цэнтры горада быў устаноўлены помнік Уладзіміру Леніну[121], меліся 3 школы, новы дом сацкультуры, новы прыгожы будынак аптэкі[122].

24 чэрвеня 1941 г., на другі дзень пасля пачатку фашысцкай агрэсіі супраць СССР, у горадзе пачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту і фарміраванне ў кожным сельсавеце вынішчальных батальёнаў. Большасць яўрэяў Нароўлі эвакуіравалася або было мабілізавана. 27 жніўня 1941 г. немцы захапілі горад. У палацы Горватаў месцілася нямецкая ваенная камендатура. У будынку царквы — жандармерыя, паліцыя[123]. У пачатку жніўня 1941 г. створаны нараўлянскі партызанскі атрад. У пачатку верасня 1941 г. уся Нараўляншчына была захоплена нямецка-фашысцкімі войскамі. У горадзе гітлераўцы цалкам спалілі вуліцы Ленінскую і Камуністычную, большую частку Інтэрнацыянальнай, падарвалі двухпавярховы будынак сярэдняй школы, перарабілі на вязніцу, давялі да нягоднага стану будынак няпоўнай сярэдняй школы, разрабавалі краязнаўчы музей (адзін з найцікавейшых у Палессі)[124]. Імі былі спалены ці падарваны будынкі раённага Палаца культуры і бібліятэкі, райкама партыі, гарсавета, раённага ваенкамата, лясгаса, усе склады раённага патрэбсаюза і інш.[125] Немцы прымусілі мясцовых жыхароў разбурыць у цэнтры горада помнік Уладзіміру Леніну і кавалкі помніка скінуць у раку Прыпяць, а пасля тых людзей расстаралялі[126]. 23 лістапада 1941 г. на яўрэйскіх могілках у Нароўлі было расстраляна больш 100 яўрэяў[127][128].

У жніўні 1942 г. савецкія партызаны знішчыні мясцовы фашысцкі гарнізон. У верасні пачаў разгортвацца савецкі партызанскі рух на Нараўляншчыне. 20 кастычніка 1943 г. у выніку аб’яднання асобных атрадаў створана 27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава.

23 сакавіка 1943 г. нямецкія акупанты здзейснілі масавы расстрэл местачкоўцаў: у парку былі забіты 54 чалавекі[129]. (Пазней савецкімі ўладамі ў парку быў усталяваны помнік забітым жыхарам з пералікам імён на шыльдзе).

29-30 лістапада 1943 гг. прайшлі баі 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту і 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С. М. Кірава (камандзір П. В. Яромаў) супраць немцаў за вызваленне Нароўлі, якія ўвайшлі ў гісторыю вайны пад назвай «Нараўлянская аперацыя». 30 лістапада 1943 г. савецкія войскі вызвалілі пасёлак Нароўля ад фашыстаў[130].

 
Палац Горватаў (1850) у Нароўлі. Фота 25 сакавіка 1946 г.

За час акупацыі фашыстамі (27 месяцаў) знішчана ў пасёлку і Нараўлянскім раёне паводле падлікаў 596 чалавек; на прымусовыя работы ў Германію было вывезена 724 чалавекі, з якіх 53 чалавекі не вярнуліся; было знішчана 19 вёсак цалкам, а 14 — часткова[131]. Устаноўлена, што ў час вайны загінула ці знікла без звестак 3456 воінаў з Нароўлі і раёна, загінула 630 партызан і падпольшчыкаў[132]. Помнік Леніну быў адноўлены адразу пасля вайны[133]. Пры вызваленні Нароўлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў будынка былога палаца Горватаў значна пацярпеў: пажарам, распачатым пасля бамбардзіроўкі, былі знішчаны перакрыцці, дах, пашкоджаны вонкавы дэкор будынка, а таксама амаль цалкам знішчаны інтэр’еры і прадметы будынка. Многія жыхары горада жылі ў зямлянках з-за адсутнасці дамоў у горадзе.

У канцы снежня 1943 г. у Нароўлі адкрыты раённы дом культуры. У студзені 1944 г. адноўлены лясгас і леспрамгас, у чэрвені 1945 г. першую пасля ваенную прадукцыю выпусціла фабрыка «Чырвоны Мазыранін». З 1947 г. на фабрыцы «Чырвоны Мазыранін» пачала выгатаўляцца адна з самых брэндавых цукерак СССР «Кароўка»[134].

У канцы 1944 г. раённая бібліятэка атрымала 6500 кніг (па культурнай, эканамічнай і палітычнай тэматыцы)[135]. Пасля заканчэння вайны частка яўрэяў вярнулася ў Нароўлю і займаліся тым жа, чым да вайны: працавалі шаўцамі, краўцамі, цырульнікамі, рабочымі на суднаверфі, кандытарскай фабрыцы[136].

У 1945 г. на месцы базіравання 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і падпольнага райкама КПБ устаноўлены памятны знак[137].

4 кастрычніка 1946 г. на базе суднаверфі была адчынена школа фабрычна-завадской адукацыі (рыхтавала суднацесляроў), пераўтвораная ў 1951 г у. вучылішча (сельскай гаспадаркі), дзе з 1974 г. рыхтавалі спецыялістаў для Нараўлянскага, Ельскага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў[138].

У 1948 г. арганізаваны збор падарункаў для дзяцей-сірот, бацькі якіх загінулі ў час вайны: сабрана 1700 рублёў[139].

У 1949 г. завяршылася перасяленне жыхароў раёна з зямлянак у новыя дамы[140]. На фабрыцы «Чырвоны Мазыранін» працавала 179 чалавек[141].

У 1951 г. прамысловасць Нараўлянскага раёна дасягнула даваеннага ўзроўню[142][143].

У 1952 г. газета «За бальшавіцкія перамогі» (1938—1952) была перайменавана ў «Сталінскі сцяг» (1952—1956), пасля ў «Ленінскую праўду» (1956—1962). (У 1963—1965 гг. газета не выдавалася па прычыне скасавання Нараўлянскага раёна, тэрыторыя якога ўвайшла ў склад Ельскага раёна).

У 1959 г. памёр Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), на пахаванне якога ў Нароўлю прышло шмат людзей (як мясцовых жыхароў, так і прылеглых паселішчаў), што з’явілася вялікім прызнаннем заслуг лекара.

У 1950—1960-х гг. на галоўнай плошчы Леніна былі пабудаваны цагляныя адміністрацыйныя будынкі райкама партыі і райвыканкама, раённы дом культуры і іншыя будынкі, якія сфармавалі сучасны цэнтр горада, меўся помнік Уладзіміру Леніну, а таксама з’явіліся двухпавярховыя цагляныя жылыя дамы на вуліцы Леніна, мелася некалькіх горадаўтваральных прадпрыемстваў (у тым ліку, гузікавы завод, торфзавод «Максімава» і г.д.).

У 1961 г. адкрылася сярэдняя 11-гадовая політэхнічная школа (на 510 месцаў) — будавалася з 1957 г.[144]. Першым дырэктарам стала Аляксандра Карпаўна Дзямідчык (1911—1990)[145]. У 1972 г. школа была ператворана ў сярэднюю школу № 1 з рускай мовай навучання, а 1 верасня 2009 г. — у гімназію[146]. У 1961 г. у Нароўлі дзейнічаў неафіцыйны міньян яўрэяў[147].

25 снежня 1962 г. Нароўля страціла статус райцэнтра, бо Нараўлянскі раён скасаваны, а яго тэрыторыя ўключана ў склад Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 г. зноў створаны Нараўлянскі раён — яго тэрыторыя вылучаецца са складу Ельскага раёна і Нароўля зноў атрымала статус райцэнтра. З адміністрацыйным аднаўленнем Нараўлянскага раёна, у красавіку 1965 г. зноў пачалося выданне сваёй раённай газеты ў Нароўлі — пад назвай «Прыпяцкая праўда».

У 1966—1967 гг. нараўлянская суднаверф пераўтворана ў завод «Буддэталі», праведзена рэканструкцыя фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», цагельных заводаў, прамкамбіната і інш. У 1967 г. распрацаваны генеральны план забудовы Нароўлі[148].

У 1966 г. у нараўлянскай газеце «Прыпяцкая праўда» працавала літаратурным супрацоўнікам Святлана Аляксандраўна Алексіевіч (нар. 1948 г.), будучая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)[149].

Няхай сталiчным гарадам няроўня —
Сваё я сэрца прысвячаю ёй.
Мой любы гарадок — мая Нароўля,
Над прыгажунняй Прыпяццю-ракой.

Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (нар. 1957), журналіст газеты «Прыпяцкая праўда»[150]

3 лістапада 1971 г. пасёлак Нароўля атрымаў статус горада[151][152]. У ім пражывала каля 6 600 чалавек[153].

У 1972 г. была адкрыта сярэдняя школа № 2, якая аб’яднала ў сваіх сценах вучняў былой васьмігодкі і некаторых навучэнцаў СШ № 1[154].

У 1976 г. у цэнтры горада каля гарадскога парку пабудавана гасцініца «Нараўлянка» (існуе дагэтуль) — чатырохпавярховы будынак з сеткавай каналізацыяй і цэнтральным водазабеспячэннем.

У 1977 г. выпусціў першую прадукцыю нараўлянскі філіял Гомельскага завода гідраапаратуры[155]. Парасоны, якія выпускаліся на прадпрыемстве, атрымалі дзяржаўны Знак якасці.

У красавіку 1979 г. здарылася вялікая паводка ад Прыпяці[156]: была пашкоджана і вымыта вадой капліца з рэшткамі памерлых Горватаў, таму не захавалася да нашага часу[157].

У 1981 г. створаны праэкт дэталёвай планіроўкі цэнтра горада. Асноўныя вуліцы горада забудаваны 2-5-павярховымі дамамі. Створана некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка дзяліла яго на 2 жылых масівы — заходні і ўсходні.

У 1981—1982 гг. Нараўлянскі раён стаў пераможцам сацыялістычнага спраборніцтва ў БССР[158].

Летам 1982 г. у Нароўлі кінастудыя «Беларусьфільм» здымала большасць сцэн кінастужкі «Культпаход у тэатр» (рэжысёр Валерый Давідавіч Рубінчык), у тым ліку каля нараўлянскай альтанкі, у клубе фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» і будынку былога палаца Горватаў.

У лістападзе 1982 г. адкрыты музей краязнаўства, які працуе дагэтуль. У 1992 г. ён быў рэарганізаваны ў цэнтр-музей этнаграфіі і народных промыслаў.

У 1983 г. у цэнтры горада на плошчы Леніна замест старога быў устаноўлены новы помнік Уладзіміру Леніну з медзі (адзін з самых вялікіх помнікаў Леніну ў БССР), аўтарам якога стаў вядомы беларускі скульптар Анатоль Анікейчык (1932—1989)[159].

 
Цеплаход «Ракета-234»

У 1980-ыя гг. сталіца Нараўлянскага раёна перажывала сапраўдны і да таго не бывалы свой росквіт. У горадзе было звыш 10 тыс. жыхароў, меліся буйная кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», завод гідраапаратуры (славіўся вырабам механічных парасонаў), маслазавод, хлебзавод, дрэваапрацоўны камбінат, лясгас, тры сярэднія школы, вучылішча сельскай гаспадаркі, раённая паліклініка і бальніца, ветлячэбніца, гасцініца «Нараўлянка», лазня, новы стадыён (па вуліцы Макаранкі), гарадскі і дзіцячыя паркі, два кінатэатры, тры бібліятэкі, рэстаран, некалькі кафэ, гарадскі пляж у цэнтры горада ўздоўж Прыпяці, байдарачная секцыя, шмат магазінаў, гарадскі рынак, годныя асфальтавыя дарогі і г.д.[160] Меліся рачны вакзал і прыстань, дзе швартаваліся лодкі, караблікі і адкуль па рацэ хадзілі транспартныя цеплаходы-ракеты, у тым ліку, да Кіева. Па рацэ хадзілі буксіры з баржамі. Праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы і фестывалі мясцовага значэння. У маляўнічы прыродай горад любілі прыязджаць на выхадныя і святочныя дні адпачыць нават жыхары Кіева.

28 снежня 1985 г. прыняў першых гледачоў кінатэатр «Юность».

У 1986 г. пачалося будаўніцтва новага корпусу фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», завезена новае абсталяванне; у снежні 1987 г. будаўніцтва было паспяхова завершана[161].

25 красавіка 1986 г. нараўлянскаму вучылішчу № 7 прысвоена званне «вучылішча высокай культуры».

26 красавіка 1986 г. Нароўля пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Многія жыхары прама ці ўскосна прынялі ўдзел у ліквідацыі аварыі і яе наступстваў, дэзактывацыі тэрыторыі Нараўлянскага раёна ў 1986—1987 гг.[162]. Частка насельніцтва, якая жадала пакінуць раён, была пераселена ў іншыя рэгіёны Беларусі і ёй дзяржаўныя ўлады бясплатна прадаставілі жыллё. Асноўная хваля выезду перасяленцаў з горада доўжылася з 1986 г. да сярэдзіны 1990-х гг., а пасля колькасць жыхароў Нароўлі стабілізавалася на ўзроўні каля 8 тыс., у параўнанні з ранейшымі 11,5 тыс. у пачатку 1986 г. За перыяд з 1991 па 2007 г. уключна пераселены ў іншыя месцы 10 336 жыхароў Нараўлянскага раёна і горада[163]. Шмат мясцовых яўрэяў пераехалі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг. у Ізраіль, ЗША ці Германію.

8 верасня 1986 г. адкрыта трэцяя ў горадзе сярэдняя школа — № 3. Нараўлянская сярэдняя школа № 2 насіла імя героя Савецкага саюза Марата Казея.

25 чэрвеня 1990 г. Нароўлю наведала група народных дэпутатаў БССР (В. У. Паўлаў, Павел Ігнатавіч Холад, Вольга Мікалаеўна Галубовіч, М. І. Якубоўскі, Іван Пятровіч Данілаў, Ю. А. Лебедзеў, Лявонцій Ульянавіч Зданевіч, А. М. Шэйкін, Алесь Шут), якія прынялі ўдзел у нарадзе ў нараўлянскім райвыканкаме, а пасля разам з прадстаўнікамі райвыканкама зрабілі аўтобусам паездку па тэрыторыі раёна, цікавіліся гамафонам, размаўлялі з мясцовымі жыхарамі[164].

У складзе Рэспублікі Беларусь правіць

У 1991 г. адкрыта Дзіцячая школа мастацтваў.

У 1992 г. нараўлянскі музей краязнаўства рэарганізаваны ў цэнтр-музей этнаграфіі і народных промыслаў.

28 студзеня 1992 г. быў зарэгістраваны «Праваслаўны прыход Свята-Іаана-Багаслова царквы». У будынку царквы правялі рэстаўрацыйныя работы[165].

20 кастрычніка 1995 г. Нараўлянскі раён і горад Нароўля аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку (тое ж самае адбылося па ўсёй Беларусі з райцэнтрамі, якія не былі гарадамі абласнога падпарадкавання). Нараўлянскі гарадскі выканаўчы камітэт быў скасаваны: для Нароўлі яго функцыі выконвае Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт.

У 1996 г. завершана газіфікацыя Нароўлі і асноўных населеных пунктаў Нараўлянскага раёна.

У 1998 г. выдадзена гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць. Нараўлянскі раён». З канца 1990-х гг. у горадзе дзейнічала аддзяленне яўрэйскай арганізацыі «Хесэда»[166].

20 верасня 1998 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкага касцёла Узвіжання Святога Крыжа[167]. 15 красавіка 1999 г. адкрыты Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў.

4 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камiтэта і 19 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў быў зацверджаны герб Нароўлі: у сінім полі «іспанскага» шчыта срэбная падкова з залатым крыжом над ёй. Герб нагадвае шляхецкі герб «Побуг», якім карысталіся прадстаўнікі шляхецкага роду Горватаў — ранейшыя ўласнікі нараўлянскіх зямель. Ён быў унесены 24 кастрычніка 2001 г. у Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь.

У 2003 г. створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

5 мая 2007 г. пастановай Савета Міністраў Беларусі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключана 12 аб’ектаў матэрыяльнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі Нараўлянскага раёна.

1 верасня 2008 г. сярэдняя школа № 1 атрымала статус «гімназія г. Нароўлі».

6 лістапада 2010 г. у Нароўлі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага месца «Алея Славы нараўлянцаў».

У студзені 2011 г. створаны Нараўлянскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Па стану на 1 красавіка 2011 г. у Нараўлянскім раёне было зарэгістравана 138 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 48 юрыдычных асоб і 90 індывідуальных прадпрымальнікаў[168].

26 красавіка 2011 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у вёску Дзёрнавічы і Нароўлю, дзе наведаў завод гідраапаратуры[169].

30 верасня 2011 г. афіцыйнае адкрыццё новага будынка Дома дзіцячай творчасці, перайменаваны 4 красавіка 2012 г. у Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

16 ліпеня 2013 г. вучылішча № 177 (сельскай гаспадаркі) было пераўтворана ў «Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй»[170].

У 2013—2015 гг. ажыццявіўся капітальны рамонт і цалкам абноўлены будынак сярэдняй школы № 2 (самай вялікай па колькасці вучняў у Нараўлянскім раён — ад 500). 1 верасня 2015 г. разам з урачыстым адкрыццём школы быў адкрыты школьны музей «Дзяцінства», які быў створаны школьным настаўнікам і краязнаўцам Васілём Чайкам і яго паплечнікамі-краязнаўцамі[171].

16 снежня 2013 г. быў афіцыйна закрыты дзяржаўны завод «Буддэталі»[172].

У 2014 г. пабудаваны мікрараён «Новы» і супермаркет «Евроопт», вуліца Сонечная, завершана рэканструкцыя цэнтральнай раённай бальніцы і раённай паліклінікі[173].

У 2015 г. выдадзена навукова-папулярнае выданне «Нараўляншчына самабытная і сучасная».

У ліпені 2015 г. нараўлянскі спецлясгас з Інстытутам лесу НАН Беларусі распрацаваў для наведвальнікаў экалагічны турыстычны маршрут «Легенды Нараўлянскага краю».

У студзені 2016 г. уведзены ў эксплуатацыю аб’ект Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, зацверджанай ад 26 лютага 2015 г.: жылы дом для сямей, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — дзіцячы Дом сямейнага тыпу.

 
Дзіцячая гульнявая пляцоўка ў цэнтры горада каля ракі. Фота 2017 г.

У 2017 г. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праспансіравала будаўніцтва новай дзіцячай гульнявой пляцоўкі, якую размесцілі ў цэнтры горада каля ракі[174].

На 1 кастрычніка 2018 г. у раёне зарэгістравана 129 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 58 мікраарганізацый і малых прадпрыемстваў, 4 суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва і 67 індывідуальных прадпрымальнікаў.

26 красавіка 2020 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у Нароўлю. Тут прэзідэнту падарылі карціну з выявай знакамітага нараўлянскага палаца Горватаў, а Аляксандр Лукашэнка з удзячнасцю адзначыў: «Карціну павесім дома». Старшыня Нараўлянскага райвыканкама Сяргей Віктаравіч Дылюк (нар. 1970) у даважку ўручыў прэзідэнту кошык з прадукцыяй кандытарскай фабрыкі «Чырвоны Мазыранін»[175].

 
Руіны былога палаца Горватаў (1850). Фота 2017 г.

12 лістапада 2020 г. пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[176] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне будынак былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[177]. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і краўдфандзінгу. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі гатэля і рэстарана[178][179][180]. Акрамя нерухомасці, пакупнікам таксама прадастаўлена права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 1 га тэрмінам на 50 гадоў[181].

26 красавіка 2021 г. сярэдняй школе № 2 было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Шаўрэя (1955—2020)[182], непасрэднага ўдзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровага грамадзяніна Нараўлянскага раёна. На ўрачысты мітынг сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, духавенства, педагогі, навучэнцы, блізкія і сваякі героя-пажарнага Івана Шаўрэя. У той жа дзень у школе была адкрыта мемарыяльная дошка памяці Івана Шаўрэя. Таксама госці азнаёміліся з экспазіцыямі школьных музеяў[183].

 
Галоўны корпус ААТ «Чырвоны Мазыранін» (кандытарская фабрыка)

У 2022 г. ураджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў сваю навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[184], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і нават сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі, заснаванай яшчэ ў 1913 г. мясцовым дваранінам Эдвардам Горватам. У кнізе былі апублікаваны ў тым ліку рэдкія фатаграфіі. Спансавала выданне кнігі адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Мазыранін»[185].

У перыяд з 10 па 20 лютага 2022 г. на асобных участках Нараўлянскага раёна праходзілі сумесныя мерапрыемствы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках саюзных вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022»[186]. У самім горадзе 19 лютага 2022 г. для гараджан прайшло паказальнае мерапрыемства Узброеных Сіл Беларусі і Расіі: выстаўка ўзбраення і ваеннай экіпіроўкі, тэхнікі Узброеных Сіл і Пагранкамітэта, магчымасць азнаямлення з побытам ваеннаслужачых і дэгустацыі «салдацкай кашы», катанне на ваеннай тэхніцы, паказальныя выступленні па рукапашным бою, канцэртная праграма і г.д.[187]

5 лістапада 2022 г. урачыста святкавалі 50-гадовы юбілей сярэдняй школы № 2[188].

30 снежня 2022 г. з удзелам старшыні райвыканкама Уладзіміра Антоненкі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Алы Навуменкі, першага намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Коваль, пракурора раёна Паўла Ярмоша, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксея Ранько і іншых асоб урачыста адкрылі маладзёжны спартыўна-забаўляльны цэнтр «Олимп» у будынку былога кінатэатра «Юность», пераабсталяванага за 1,5 месяцы ў спартыўную залу для заняткаў рознымі відамі адзінаборстваў і кафэ[189].

10 сакавіка 2023 г. дэмантажом трыбун і спартыўнага абсталявання пачалася рэканструкцыя стадыёна «Стрела». Спартыўнае абсталяванне з нараўлянскага стадыёна было перавезена ў вёску Канатоп для ўстаноўкі на дзіцячай пляцоўцы[190].

21 красавіка 2023 г. у горадзе прайшоў рэгіянальны форум «Ад гістарычнай памяці да міру і стварэння»[191].

2 ліпеня 2023 г. нараўлянскай бібліятэцы было прысвоена імя Давіда Рыгоравіча Сімановіча (1932—2014). У афіцыйнай урачыстасці прынялі ўдзел пляменніца паэта Браніслава Камарэнка, кіраўніцтва Нараўлянскага раёна, жыхары горада[192][193]. А таксама ў той жа дзень адбылася прэзентацыя кнігі «Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна» (2023)[194].

24 лютага 2024 г. з удзелам старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко, памочніка Прэзідэнта-інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава, намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Алейнікава, старшыні Нараўлянскага райвыканкама Уладзіміра Антоненкі, дырэктара дэпартамента «Беларуская федэрацыя футбола» Івана Гараўца, дырэктара будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне механізацыі № 58» ААТ «Полестестрой» Аляксандра Фалінскага і жыхароў горада адбылося ўрачыстае адкрыццё добраўпарадкаванага гарадскога стадыёна «Стрела» пасля капітальнага рамонту[195].

Праваслаўны прыход храма Святога апостала Іаана Багаслова ў г. Нароўлі Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы правіць

  • ?-2020—2023- — Аляксандр Міхайлавіч Махнач, настаяцель[196]

Рымска-каталіцкая парафія Узвіжання Святога Крыжа ў г. Нароўлі правіць

  • ?-2020-? — Андрэй Аляксандравіч Шут, пробашч[197]

Абшчына царквы хрысціян веры евангельскай «Благадаць» у г. Нароўлі правіць

  • ?-2020-? — Юрый Уладзіміравіч Харлан, пастар[198]

Каментарыі правіць

  1. Пры дарозе на паўночнай мяжы сучаснага горада Нароўлі ўстаноўлены бятонны ўказальнік з надпісам «Наровля 1682». Дата «1682 год» паходзіць ад падзеі, якая зафіксавана ў гродскай кнізе мазырскага гродскага суда: запіс ад 10 лістапада 1682 года аб размежаванні зямель паміж Дамінікам Міхаілам Слушкам (каля 1655—1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы і Нароўля, і кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп.
  2. Кіраўнік мяшчанскай суполкі мястэчка.

Зноскі

  1. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459.
  2. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459.
  3. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460.
  4. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460.
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460.
  6. Васіль Чайка. 338 лет со дня первого упоминания о Наровле
  7. а б Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 348. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255.
  9. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 937, воп. 1, спр. 60, арк. 6.
  10. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. — Мінск, 2002. С. 329.
  11. Васіль Чайка 338 лет со дня первого упоминания о Наровле
  12. ИСТОРИЯ ВОЗНИКНОВЕНИЯ ГОРОДА НА ЮГЕ БЕЛАРУСИ
  13. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
  14. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
  15. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
  16. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
  17. Jelski, A. Narowla
  18. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
  19. ИСТОРИЯ ВОЗНИКНОВЕНИЯ ГОРОДА НА ЮГЕ БЕЛАРУСИ
  20. Еврейская энциклопедия. — Т. 11. — Санкт-Петебург : Брокгауз-Ефрон, 1911. — С. 523.
  21. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
  22. Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — Мінск, 2008. — 532 с.
  23. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 421.
  24. Анищенко, Е. К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. — Минск, 2014. — С. 138, 159, 170, 177.
  25. Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.… С. 298.
  26. Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі… — Гародня-Кракаў, 2017. — С. 33.
  27. Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі… — Гародня-Кракаў, 2017. — С. 33.
  28. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.
  29. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.
  30. Светлана Адамович. Дворец в Наровле: история и реалии. // Архитектура и строительство. 2010. № 2 (213)
  31. Jelski, A. Narowla
  32. Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар… С. 25.
  33. Dangel, St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 54.
  34. Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар… С. 25.
  35. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 52.
  36. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  37. Парк — это гордость наровлян
  38. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  39. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  40. Jelski, A. Narowla
  41. РГИА Ф. 1289, Оп. 2, Д. 2745. Главное управление почт и телеграфов Министерства внутренних дел. Об устройстве телеграфа в местечке Наровль (Минская губерния)
  42. Інфармацыя з кнігі «Памятная книжка Минской губернии на 1893 год» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  43. Еврейская энциклопедия. — Т. 11. — Санкт-Петебург : Брокгауз-Ефрон, 1911. — С. 523.
  44. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53, 61, 422.
  45. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 61.
  46. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  47. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  48. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  49. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  50. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  51. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  52. Тугай, У. В. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства
  53. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 54.
  54. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / сост. В. П. Семенов. — 1905. — С. 568.
  55. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 25—26.
  56. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 67.
  57. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 20.
  58. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 8.
  59. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  60. Тугай, У. В. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства
  61. Што пакінем пасля сябе? // Прыпяцкая праўда. — 1994. — № 28 (19 красавіка). — С. 1.
  62. Парк — это гордость наровлян
  63. Евреи в Наровле
  64. Евреи в Наровле
  65. Казимир Францевич Гродзицкий (1891—1959)
  66. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 55.
  67. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
  68. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 55.
  69. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 56.
  70. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 56.
  71. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 71.
  72. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  73. Список верующих Наровлянского прихода Мозырского уезда, принадлежащих к православному религиозному культу от 9 сентября 1924 года
  74. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  75. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  76. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  77. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 463.
  78. Церковно-приходские школы Наровлянщины
  79. Мартиролог Гомельской епархии (1917–1953)/ авт.-сост. А.В. Слесарев. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – 336 с. — С. 156.
  80. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  81. Тайна забытых фотографий (1)
  82. Тайна забытых фотографий (2)
  83. Церковно-приходские школы Наровлянщины
  84. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  85. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  86. Інфармацыя з адпаведных кніг «Памятная книжка Минской губернии» (з раздзела па Рэчыцкаму павету).
  87. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 69.
  88. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 19.
  89. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 69.
  90. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 70.
  91. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  92. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 71, 422.
  93. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 71.
  94. Маліноўскі, В. Т. Нароўля. — Мінск, 1994. — С. 6—7.
  95. Храм в честь святого апостола Иоанна Богослова
  96. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 72.
  97. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 72.
  98. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 30.
  99. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 73.
  100. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 74.
  101. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 82.
  102. Парк — это гордость наровлян
  103. Гродзицкий Казимир Францевич
  104. Евреи в Наровле
  105. Евреи в Наровле
  106. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
  107. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 9.
  108. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
  109. Мартиролог Гомельской епархии (1917–1953)/ авт.-сост. А.В. Слесарев. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – 336 с. — С. 156.
  110. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
  111. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  112. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
  113. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 442.
  114. БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА
  115. Евреи в Наровле
  116. Евреи в Наровле
  117. Арон КОСТЕЛЯНСКИЙ и история нашего города
  118. Моё местечко
  119. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  120. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 89.
  121. Сколько было в Наровле памятников Ленину?
  122. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. — 2021. — С. 232.
  123. Храм в честь святого апостола Иоанна Богослова
  124. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 8.
  125. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 8.
  126. Сколько было в Наровле памятников Ленину?
  127. Евреи в Наровле
  128. Решение еврейского вопроса в Наровлянском районе в 1941—1943 годах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2022. Праверана 4 ліпеня 2022.
  129. 80 лет со дня трагедии: наровляне вспоминают одну из трагических дат в истории города
  130. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  131. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 8.
  132. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 8.
  133. Сколько было в Наровле памятников Ленину?
  134. Васіль Чайка Десять уникальных фактов о Наровлянском районе
  135. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  136. НАРОВЛЯНСКАЯ ИСТОРИЯ
  137. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  138. Наровлянский государственный профессиональный лицей
  139. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  140. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  141. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  142. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 28.
  143. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 9.
  144. Гимназия Наровли отмечает 60-летний юбилей
  145. Гимназия Наровли отмечает 60-летний юбилей
  146. Гимназия Наровли отмечает 60-летний юбилей
  147. Евреи в Наровле
  148. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 31.
  149. НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН‎(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2022. Праверана 4 ліпеня 2022.
  150. Ждановіч Мікалай Мікалаевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 4 ліпеня 2022.
  151. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Нароўля Нараўлянскага раёна і Чачэрск Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 31 (1333).
  152. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  153. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  154. Полувековой юбилей отметила наровлянская средняя школа № 2
  155. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 9.
  156. Небывалый паводок на Припяти. 10 апреля 1979 года
  157. БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА
  158. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 31.
  159. Наровля. Памятник Ленину
  160. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 423.
  161. С чего все начиналось: помещик Горватт создал водочное и пивное производство
  162. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 377.
  163. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 32.
  164. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 385.
  165. Храм в честь святого апостола Иоанна Богослова
  166. Евреи в Наровле
  167. Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
  168. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 14.
  169. Лукашенко в день 25-летия аварии на ЧАЭС посетил наиболее пострадавший Наровлянский район
  170. Наровлянский государственный профессиональный лицей
  171. Дело жизни Василия Чайки
  172. НАРОВЛЯНСКИЙ ЗАВОД СТРОЙДЕТАЛЕЙ
  173. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 51—52.
  174. Федерация профсоюзов Беларуси сделала подарок юным жителям Наровли — детскую площадку
  175. Лукашенко подарили картину с изображением знаменитой усадьбы Горваттов в Наровле
  176. Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
  177. Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
  178. Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
  179. Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
  180. Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле
  181. «Главное — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле
  182. Умер Иван Михайлович ШАВРЕЙ
  183. В честь последнего чернобыльского пожарного Ивана Шаврея названа школа в Наровле
  184. Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
  185. НЕ ТОЛЬКО О КНИГЕ
  186. К сведению жителей Наровлянского района!
  187. В Наровле прошла военно-патриотическая акция в рамках совместных учений Беларуси и России «Союзная решимость-2022»
  188. Полувековой юбилей отметила наровлянская средняя школа № 2
  189. В Наровле торжественно открыли молодежный спортивно-развлекательный центр
  190. В Наровле начался демонтаж стадиона
  191. В Наровле прошел региональный форум «От исторической памяти к миру и созиданию»
  192. Наровлянской библиотеке присвоено имя поэта Давида Симановича
  193. Библиотека имени Симановича
  194. В Наровле представили книгу о культуре края
  195. В Наровле после реконструкции открыли стадион «Стрела»
  196. иерей Александр Махнач
  197. Наровлянский район. Об итогах социально-экономического развития Наровлянского района за 2016—2020 гг.
  198. Наровлянский район. Об итогах социально-экономического развития Наровлянского района за 2016—2020 гг.

Літаратура правіць

  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — Мінск : Хурсік, 2008. — 532 с.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. Анішчанка. — Т. 6 : Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове. — Мінск : Хурсік, 2010. — 388 с.
  • Анищенко, Е. К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. / Е. Анищенко. — Минск : Хурсик, 2014. — 229 с.
  • Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сб. арх. док. и материалов. — Минск : НАРБ ; М. : Фонд «Историческая память», 2021. — 576 с.
  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Верхнее Поднепровье и Белоруссия : [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губернии] / сост. В. П. Семенов [и др.]. — 1905. — 620 с.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т.1 А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2002. — 493 с.
  • Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — 448 с.
  • Маліноўскі, В. Т. Нароўля: фотаальбом / В. Т. Маліноўскі; фот.: В.Алешкі [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 1994. — 112 с.
  • Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
  • Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с.
  • Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
  • Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В.С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2023. — 243 с.
  • Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. / А. Р. Радзюк. — Гародня-Кракаў, 2017. — 196 с.
  • Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар / А. Р. Раюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Сер. А. Гуманіт. навукі (гісторыя, філасофія, філалогія). — 2021. — Вып. 2. — С. 24—28.
  • Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2021. — Вып. 30. — С. 295—301.
  • Топоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья / В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. — М.: АН СССР. — Кн. I. — 1962. — 379 с.
  • Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
  • Dangel, S. Rok 1831 w Mińszczyźnie / S. Dangel. — Warszawa : Kasa im. Mianowskiego, 1925. — T. 2. — 189 s.
  • Jelski, A. Narowla / A. Jelski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. VI: Malczyce — Netreba, Warszawa, 1885. — S. 917.
  • Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s.
  • Urbański, A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi / A. Urbański. — Warszawa : St. Niemiry Syn, 1928. — 161 s.
  • Weyssenhoff, J. Pamiętnik generała Jana Weyssenhoffa / J. Weyssenhoff; wyd. J. Weyssenhoff. — Kraków : Gebethner i Wolf, 1904. — 251 s.
  • Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894.

Спасылкі правіць