Чырвоны Мазыранін
«Чырво́ны Мазыра́нін» — прадпрыемства ў Нароўлі, заснаванае ў 1913 г. ва ўласным нараўлянскім маёнтку дваранінам Эдвардам Артуравічам Горватам (1866—1935) як кандытарская фабрыка з перапрацоўкай гародніны і садавіны з уласных плантацый і садоў, а таксама купленых у навакольных сялян. З прыходам у 1917 г. да ўлады бальшавікоў прадпрыемства было нацыяналізавана без кампенсацыі Горвату, падчас грамадзянскай вайны (1917—1922) — разбурана. У 1925 г. адноўлена, названа "Чырвоны Мазыранін" у гонар таварыскай дапамогі мазырскіх рабочых пры аднаўленні прадпрыемства і з'яўлялася дзяржаўным прадпрыемствам. З 1996 г. дзяржаўная фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2000 г. у складзе беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белдзяржхарчпрам". У 2020 г. кіруючай кампаніяй стала ААТ "Мазырсоль". 5 красавіка 2021 г. кіраванне фабрыкай было перададзена гомельскаму СП ААТ "Спартак" без перадачы яму акцый прадпрыемства.
Чырвоны Мазыранін | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 1913 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | слодычы |
Сайт | korovka.by |
ГісторыяПравіць
Прадпрыемства па перапрацоўцы ўласнага ўраджаю садавіны і гародніны і вырабу кандытарскай прадукцыі заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі дваранін Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935). Першая прадукцыя выйшла ў 1913 г., у 1914 г. была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармелад, карамель, пасціла, павідла, джэм і сочыва.
З прыходам бальшавікоў вытворчасць спынілася. Толькі ў 1925 г. пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін». У 1927 г. перададзеная «Белкандытартрэсту».
У Другую сусветную вайну абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў Расію. Пасля вайны аднаўлення фабрыкі пачалося зноў. У 1986 г. пачалося будаўніцтва новага корпуса.
У 1996 г. фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
ПрадукцыяПравіць
Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зефір, пасціла, мармелад, цукеркі, ірыс.
Кіраўнікі прадпрыемства[1]Правіць
- 1924 — Іван Гордзін (Голдзін), загадчык фабрыкі
- 1926 — М. Радыгін, дырэктар фабрыкі
- 1937—1941 — Рыгор Абрамавіч Дынаў
- 1944 — Міхась Сяргеевіч Мішын
- жнівень 1944 — 1953 — Сцяпан Сяргеевіч Скоблікаў
- 1954—1961 — Кузьма Мартынавіч Галіцын
- 1962—1964 — Мікалай Аляксандравіч Турсноў
- 1964—1974 — Марыя Іванаўна Кацапава
- 1974—1981 — Аляксандр Серафімавіч Маркевіч
- 1982—1989 — Васіль Іванавіч Засімовіч
- 1992—1994 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў
- 1995—1996 — Марыя Пятроўна Ільючэнка
- 1996—2000 — Аляксандр Сяргеевіч Шчучкін
- 2000—2005 — Аляксандра Валянцінаўна Гараніна
- 2005—2008 — Алена Анатолеўна Касуха
- 2008—2011 — Валерый Вячаслававіч Таран
- 01.10.2011—11.04.2013 — Любоў Дзмітрыеўна Бобр
- 12.04.2013—2021 — Святлана Мікалаеўна Тачыліна
- з красавіка 2021 — Аляксандр Аляксандравіч Піляк, выканаўчы дырэктар (у сувязі са стварэннем кластара ААТ «Спартак» і «Чырвоны Мазыранін»
Навукова-гістарычнае даследаваннеПравіць
У 2022 г. ураджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў сваю навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[2], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і нават сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі, заснаванай яшчэ ў 1912 г. мясцовым дваранінам Эдвардам Горватам (1866—1935). У кнізе былі апублікаваны ў тым ліку рэдкія фатаграфіі. Спансавала выданне кнігі адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Мазыранін». Кніга прадавалася ў тым ліку ў нараўлянскім магазіне фабрыкі «Чырвоны Мазыранін»[3].
У мастацтвеПравіць
У 2009 г. Адам Глобус (нар. 1958) малюе карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка Чырвоны мазыранін»[4].
Зноскі
- ↑ Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін. — Мінск, 2022. — С. 184.
- ↑ Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін / У.В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
- ↑ История ОАО "Красный Мозырянин"
- ↑ Адам Глобус "Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка "Чырвоны мазыранін""
ЛітаратураПравіць
- Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
- Уладзімір Тугай. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы VIII Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 22 декабря 2014 г. / Бел. гос. пед. універсітэт им. М. Танка ; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.].. — Мн.: Минский государственный ПТК полиграфии, 2015. — С. 190—191.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйная старонка (руск.) (англ.) (кіт.)
- «Коровка» молодости нашей