ААТ «Мазырсоль» (руск.: ОАО «Мозырьсоль») — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.

Мазырсоль
Галіна прамысловасць[1]
Прадукцыя галіт[2]
Абарот
  • 47 953 000 $[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 5 425 000 $[3]
Чысты прыбытак
  • 4 391 000 $[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 988 чал.[4]
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам[5]
Даччыныя кампаніі Чырвоны Мазыранін[6]
Сайт mozyrsalt.by/by/[7]

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе[8][9]. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года[8][10]. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССР[9]. У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу[10]. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год[11]. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве[12].

Сучаснае становішчаПравіць

Прадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы[10][8].

«Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёна[13].

Зноскі

СпасылкіПравіць