Алесь Шут
Алесь Шут (5 траўня 1952 — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Лагойшчыны. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
Алесь Шут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
5 мая 1952 |
||||||
Смерць |
6 лістапада 2019 (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | дзіцячы хірург | ||||||
Дзейнасць | палітык, урач | ||||||
Узнагароды |
Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазіцыі БНФ. Займаўся пытаннямі ліквідацыі Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, дабіўся каб на тэрыторыі Беларусі спынілі распаўсюджванне забрудненага радыяцыяй мяса. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэферэндуму 11-12 красавіка 1995 года, быў жорстка збіты спецназам спачатку ў зале парламента, а потым міліцыяй па-за Домам урада.
За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».
Памёр ад анкалогіі.
Зноскі
- ↑ Памёр «дэпутат незалежнасці» Алесь Шут, Радыё Свабода, 6-11-2019