Куніцы
(Пасля перасылкі з Куніца)
Куніцы (Martes) — род драпежных млекакормячых з сямейства куніцавых (Mustelidae). На Беларусі 2 віды: куніца каменная (народная назва: беладушка) і куніца лясная (народная назва: жаўтадушка).
Куніцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лясная куніца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Martes Pinel, 1792 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Знешні выгляд
правіцьКуніцы — сярэдняга росту драпежнікі, з куцаватымі пяціпальцымі лапамі, узброеныя вострымі маленькімі ўцяжнымі кіпцюрамі, вострай пысай, кароткімі вушамі, доўгім стройным целам і пакрытым доўгімі валасамі хвастом, які дасягае паловы даўжыні цела; карэнных зубоў 5/6 (pm 4/4 m 1/2).