Міхаіл Іванавіч Русы
Міхаіл Іванавіч Ру́сы (23 лістапада 1954, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2], займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1], дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністра сельскай гаспадаркі[1].
Міхаіл Русы | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
20 мая 2010 — 10 красавіка 2012[1] | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Сямён Шапіра | |
Пераемнік | Леанід Заяц | |
| ||
6 лютага 2001 — 10 ліпеня 2003 | ||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Вадзім Папоў | |
Пераемнік | Зянон Ломаць | |
| ||
27 кастрычніка 1994 — 6 лютага 2001 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын | |
Папярэднік | Анатоль Дарафееў | |
Пераемнік | Лявонцій Харужык | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 23 лістапада 1954 (66 гадоў) | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.
1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса.
1983—1985 — першы намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама, начальнік управы сельскай гаспадаркі. 1985—1987 — сакратар Кармянскага райкама КПБ. 1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.
1991—1994 — старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
З 6 лютага 2001 г. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.
Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання з фармулёўкай «за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях».
2003—2004 — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург).
16 лістапада 2004 года прызначаны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях.
15 сакавіка 2008 года быў абраны старшынёй Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[2] За яго прагаласавала 100 % дэлегатаў на V з’ездзе партыі.
На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся ад Жыткавіч і перамог.[3] Працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.
10 красавіка 2012 прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.[1]
У жніўні 2018 стаў адзіным віцэ-прэм’ерам, які застаўся на пасадзе падчас вялікай урадавай перастаноўкі.[4] Аднак 2018 выдаўся няпростым годам для Міхаіла Іванавіча: прэзідэнт раскрытыкаваў аграрную дзейнасць Русага на ільняной ніве і адзначыў, што толькі капрызнае надвор’е ды поспехі Аршанскага льнокамбіната ўратавалі ягонае віцэ-прэм’ерскае крэсла. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ільняная кампанія 2019 год стане вырашальнай у лёсе Міхаіла Іванавіча.[5] 27 сакавіка 2019 года Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі пасля рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці[6].
1 красавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць Русага на пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці[7]. У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання. 11 снежня 2019 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 163 Î íà çíà ÷å íèè Ì.È.Ðó ñî ã
- ↑ 2,0 2,1 Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Сяргей Каралевіч Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі, дапоўнена. Палітыка. БелаПАН. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ https://news.tut.by/economics/605547.html
- ↑ sputnik.by
- ↑ Вызвалены ад пасад віцэ-прэм’ер, губернатар і міністр — Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы
- ↑ Лукашэнка накіраваў Русага і Зайца наводзіць жалезны парадак у Магілёўскай вобласці. 01.04.2019
- ↑ Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 снежня 2019.