Лявонцій Іванавіч Харужык

(Пасля перасылкі з Лявонцій Харужык)

Ляво́нцій Іва́навіч Хару́жык (нар. 12 кастрычніка 1951, аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2001[1]-2009).

Лявонцій Іванавіч Харужык
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2001 — 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Міхаіл Русы
Пераемнік Уладзімір Цалко
Нараджэнне 12 кастрычніка 1951(1951-10-12) (69 гадоў)
в. Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць, БССР
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1978), завочна[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе ім.Ю.Гагарына Зэльвенскага раёна інжынерам па тэхніцы бяспекі. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намесніка дырэктара, потым у Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда Дзяржаграпрама БССР — інспектар, галоўны інжынер, намеснік начальніка.

З 1993 па 1994 гг. — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі спецыялістаў па ахове працы.

З 1994 па 2001 гг. — першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 24 верасня 2001 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.[1]

26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўку[3].

З 22 студзеня 2010[4] па 2014 гг. — начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды і званніПравіць

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі». Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008)[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць