Беларуская аграрная партыя
Аграрная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная 13 чэрвеня 1992 як Аб’яднанная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусі, на II з’ездзе (28 студзеня 1994) перайменавана ў Аграрную партыю.
Аграрная партыя | |
---|---|
Заснавальнік | Сямён Георгіевіч Шарэцкі |
Дата заснавання | 13 чэрвеня 1992 |
Дата роспуску | 11 жніўня 2023 |
Штаб-кватэра | 220007, Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7«А» |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў |
34 / 260 5 / 110 3 / 110 1 / 110 1 / 110 0 / 110 |
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў |
6 / 18809 |
Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Гісторыя
правіцьПадчас канстытуцыйнага крызіса 1996 у партыі адбыўся раскол на прыхільнікаў старшыні партыі і Вярхоўнага Савета XIII-га склікання С. Шарэцкага, і тых, хто падтрымліваў палітыку прэзідэнта А. Лукашэнка. У сакавіку 2000 г. адбыўся IV з’езд партыі на якім старшынёй быў абраны Міхаіл Шыманскі. З’езд таксама пацвердзіў, што падтрымлівае палітыку прэзідэнта і мае намер супрацоўнічаць з уладай.
15 сакавіка 2008 г. на V з’ездзе старшынёй партыі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў М. Русы[1]. 12 чэрвеня 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю аб сваёй дзейнасці.
На парламенцкіх выбарах 2008, 2012 і 2016 гадоў партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.
На парламенцкіх выбарах 2016 года 637 членаў партыі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі, пры гэтым партыя не вылучыла ніводнага кандыдата ў дэпутаты.
У жніўні 2023 года партыя прыняла рашэнне аб самаліквідацыі.
Мэта
правіцьВыступае за рэфармаванне грамадтсва па прынцыпах дэмакратычнага сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, у тым ліку і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытворчы кааператыў, акцыянернае таварыства, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.
Удзел у выбарах
правіцьПарламенцкія выбары
правіцьВыбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- | Змена |
---|---|---|---|---|---|
1995 | 34 / 260 |
34 | ▲34 | ||
2000 | 5 / 110 |
5 | ▼ 29 | ||
2004 | 3 / 110 |
3 | ▼ 2 | ||
2008 | 1 / 110 |
1 | ▼ 2 | ||
2012 | 1 / 110 |
1 | — | ||
2016 | 0 / 110 |
0 | ▼ 1 | ||
2019 | 0 / 110 |