Ліпскі сельсавет (Нясвіжскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лі́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Высокая Ліпа.

Ліпскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Высокая Ліпа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 285
Ліпскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ліпа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Квачоўскага сельсавета[1]. 23 снежня 1965 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Высокая Ліпа[2]. 24 жніўня 2005 года ў склад Сноўскага сельсавета перададзены вёскі Клепачы і Панюцічы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1626 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,0 % — палякі, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1285 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 24 августа 2005 г. № 146 Об изменении границ Липского и Сновского сельсоветов Несвижского района Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.