Адкрыць галоўнае меню

Се́йлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Сейлавічы.

Сейлавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сейлавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 939
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына) і Юшавіцкага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Юшавічы, вёскі Бузуны, Бучныя, Затур'я, Ракавічы, Цагельня) сельсаветаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 939 чалавек[2], з іх 86,0 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 5,3 % — рускія[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.