Морацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Мо́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Морач.

Морацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Морач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 899
Плошча 218,61 км²
Морацкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Заастровіцкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1750 чалавек[3], з іх 95,7 % — беларусы, 2,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1899 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.