Фёдар Іванавіч Прывалаў

Фёдар Іванавіч Прывалаў (нар. 10 сакавіка 1957, в. Пабеда, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2], член-карэспандэнт з 2014), доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2013). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2013). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2017).

Фёдар Іванавіч Прывалаў
альтэрн.: Фёдар Іванавіч Прывалаў[1]
Дата нараджэння 10 сакавіка 1957(1957-03-10) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1983).

З 1983 года галоўны аграном, з 1986 года дырэктар, з 1991 года старшыня праўлення саўгаса «Шыпяны» Смалявіцкага раёна.

З 2002 года старшыня Нясвіжскага райвыканкама. З 2006 года генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве[3]. З 2023 — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі.[4]

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур за кошт навукова абгрунтаванага прымянення рэгулятараў росту, сродкаў абароны, біятэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць павышэнне ўстойлівасці пасеваў да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і атрыманне ўраджайнасці на ўзроўні 6-7 і больш тон збожжа з гектара. Удзельнічаў у стварэнні і ўкараненні ў вытворчасць больш за 30 новых высокаўраджайных з палепшанымі якасцямі прадукцыі гатункаў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур. Пад яго кіраўніцтвам на тэхналагічным палігоне Шыпяны ўведзены ў эксплуатацыю сучасны насенны завод. Ініцыяваў далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай кааператыўнай праграмы па генетычных рэсурсах раслін (ECP/ GR), што забяспечыла ўступленне рэспублікі ў інтэграваную сістэму банкаў генаў Еўропы (AEGIS), дзякуючы чаму беларускія навукоўцы атрымалі доступ да генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых раслін навуковых устаноў Еўропы. Удзельнічаў у фарміраванні дзяржаўных праграм у галіне сельскагаспадарчай біятэхналогіі, развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 15 рэкамендацый, 15 калектыўных выданняў.

Бібліяграфія правіць

  • Биологизация приемов в технологиях возделывания зерновых культур. Несвиж, 2007.
  • Организационно-технологические нормативы возделывания зерновых, зернобобовых, крупяных культур : сб. отраслевых регламентов. Минск, 2012 (в соавт.).
  • Каталог Национального генетического фонда хозяйственно полезных растений : в 2 кн. Минск, 2012. Кн. 1 (в соавт.).
  • Современные ресурсосберегающие технологии производства растениеводческой продукции в Беларуси : сб. науч. материалов. Минск, 2017 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць