Член-карэспандэнт

(Пасля перасылкі з Член-карэспандэнт НАНБ)

Член-карэспандэ́нт — член арганізацыі вучоныхакадэміі навук. У параўнанні з акадэмікам з'яўляецца малодшай ступенню членства.

Член-карэспандэнт НАН Беларусі правіць

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку якія маюць гэта званне пенсіянерам, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца.

Зноскі

Спасылкі правіць