Слабадскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Задворскі сельсавет)

Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яблонаўка.

Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Яблонаўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 1 013
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Задворскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Задвор’е. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года перайменаваны ў Слабадскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Слабада. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Ячонскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Акінчыцы, Арцюхі і Задвор’е), у склад Мікалаеўшчынскага слеьсавета — вёска Сверынава, а ў склад сельсавета з Засульскага сельсавета перададзена вёска Коласава[1]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Яблонаўка[2]. 29 чэрвеня 2006 года з часткі сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсавет[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заямнаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1013 чалавек[5], з іх 90,1 % — беларусы, 4,6 % — палякі, 4,3 % — рускія[6].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района Архівавана 14 красавіка 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.