Янка Садоўскі (15 лютага 1926, Залужжа — 10 чэрвеня 1982, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]

Янка Садоўскі
Род дзейнасці мовазнавец
Дата нараджэння 15 ліпеня 1926(1926-07-15) ці 15 лютага 1926(1926-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1982(1982-06-10)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 ліпеня 1926 г. у вёсцы Залужжа гміны Стоўбцы Стаўбцоўскага павета Навагрудскае ваяводства у Польскай Рэспубліцы.

У 1933—1939 гг. вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы, а пасля, да 1942 г., навучаўся ў сярэдняй школе ў Міры. У 1942—1944 гг. вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўбцоўшчыне. Ваяваў у Францыі ў 30-й грэнадэрскай дывізіі СС (беларускай), а з лютага 1945 — у 2-м Польскім корпусе, разам з якім пасля вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі.

Ад 8 снежня 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, да мая 1947 г. служыў у Польскім перасяленчым корпусе. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у Камісіі лясной гаспадаркі, Нацыянальнай вугальнай радзе. Быў сябрам ЗБВБ. У 1948 г. прыняты кандыдатам у ордэн марыянаў.

У 1949 г., здаўшы іспыты на атэстат сталасці пры Лонданскім універсітэце, з блаславення а. Часлава Сіповіча выехаў у Рым, дзе пасля навіцыяту пачаў рыхтавацца да святарства. У 1950—1952 гг. вучыўся ў Папскім інстытуце «Ангелікум» у Рыме, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі. У 1952—1956 гг. студыяваў тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце і займеў ліцэнцыят у гэтай галіне. У 1953 г. выйшаў з марыянскага ордэна і з дапамогай біскупа Баляслава Слосканса пачаў навучанне ў Французскай калегіі[en] ў Рыме. 17 снежня 1955 г. атрымаў святарскія свячэнні і далей працягнуў навучанне. У 1956—1958 гг. вучыўся на бібліістыцы ў Папскім біблейскім інстытуце, па заканчэнні якога меў ліцэнцыят у Святым Пісанні. Адначасова ў 1956—1960 гг. вучыўся ў Рымскім універсітэце, спецыялізаваўся на вывучэнні гісторыі ўсходнеславянскіх моваў і зацікавіўся даследаваннем жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны. Менавіта Янка Садоўскі знайшоў у падуанскім архіве новыя дакументы, згодна з якімі можна было меркаваць, што паміж 1506 і 1512 гг. будучы першадрукар быў сакратаром у дацкага караля.

У 1961 г. на загад а. Часлава Сіповіча вярнуўся ў Лондан дапамагаць у працы Беларускай каталіцкай місіі і кіраваць інтэрнатам Св. Кірылы. Аднак праз два месяцы працы ў інтэрнаце адмовіўся ад святарства і сышоў з Беларускага цэнтру. Ажаніўся, працаваў школьным настаўнікам рускай мовы. Абараніў дысертацыю і атрымаў ступеню доктара літаратуры ў славяназнаўстве (1964), а потым атрымаў ступеню доктара філасофіі з яшчэ адной працай, прысвечанай Францыску Скарыну ў Лонданскім універсітэце (1967).

У 1968 г. выехаў спачатку ў ЗША і выкладаў у Чыкагскім універсітэце, а потым пераехаў у Канаду. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Куінскім універсітэце (Антарыа). Быў сябрам Згуртавання беларусаў Канады. У 1969—1972 гг. быў старшынёй БІНіМу ў Канадзе. Займаўся даследаваннем беларускай літаратуры XIX стагодздзя, уплыву беларускай культуры на расійскую ў XVI—XVII стагодзьдзях, пісаў пра Рыгора Крушыну, Васіля Быкава, рабіў англамоўныя агляды беларускіх публікацый для «The Year’s Work in Modern Languages Studies». Збіраў беларускія экспанаты для канадыйскага Музея чалавека. У 1971 року зладзіў першую канферэнцыю беларусаведы ў Кінгстанскім Куінс-універсітэце. Ад 1973 г. працаваў над даследаваннем па гісторыі беларусаў Канады. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў, запісваў інтэрв’ю. Усё сабранае захоўваецца ў фондзе гісторыка ў Архіве Канады ў Атаве. У 1982 г. апублікаваў манаграфію «The History of the Byelorussians in Canada». Засталася нявыдадзенай ягоная манаграфія пад назвай «Доктар Францішак Скарына: Жыццё, працы і мова».

Памёр ад сардэчнага прыступу 10 чэрвеня 1982 г. у Кінгстане (Антарыа, Канада).

Зноскі

Літаратура правіць