Навіцыя́т (ад лац.: noviciatus, novitiatus «новы, неспрактыкаваны», з novus «новы») — у Каталіцкай царкве перыяд паслушніцтва, гэта значыць выпрабавання навіцыяў, якія ўступалі ў манаскі ордэн.

Будынак навіцыята езуіцкага кляштара Святога Ігнація ў Вільнюсе

Мінімальная працягласць навіцыяту ў лацінскім абрадзе складае 12 месяцаў, складаецца ў выкананні агульных ордэнскіх правіл і спецыяльнай духоўнай працы над сабой у манастыры пад кіраўніцтвам спецыяльнага «настаўніка навіцыяў». Праходжанне навіцыяту — абавязковая ўмова для прынясення манаскіх зарокаў. Навіцый носіць асаблівае адзенне ордэна, якое адрозніваецца ад свецкага, выконвае статут ордэна і падпарадкоўваецца яго начальству, але ў любы момант можа пакінуць манастыр і вярнуцца да свецкага жыцця, хоць такі ўчынак можа стаць прычынай адмовы ў прыняцці ў навіцыят у будучыні.

Кананічнае права рэгулюе агульныя ўмовы прыняцця, праходжання і завяршэння навіцыяту, але больш мелкія асаблівасці жыцця навіцыяў спецыфічныя для кожнага манаскага інстытута. Навіцый павінен быць каталіком не маладзей 17 гадоў, свабодным ад сувязі шлюбу і якіх-небудзь зарокаў. Па заканчэнні ўсталяванага тэрміна праходжання навіцыяту настаяцель абшчыны прымае рашэнне пра далейшы лёс паслушніка — ён можа быць дапушчаны да прынясення зарокаў, выгнаны з абшчыны, або яму можа быць падоўжаны тэрмін навіцыяту.

У выпадку станоўчага рашэння ў адрас навіцыя ідзе прафесія — урачыстае прыняцце ў ордэн. Навіцый становіцца паўнапраўным манахам пасля пастрыжэння.

Ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах тэрмін навіцыяту, як правіла, складае сама менш тры гады.

Навіцыятам называецца таксама памяшканне ў манастыры, прызначанае для навіцыяў.

Літаратура правіць

  • Новициат // Католическая энциклопедия. Т.3. Изд. францисканцев. — М.: 2007.