30-я грэнадзёрская дывізія СС

Германія, 1918-1945

30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская) (ням.: 30. Waffen-Grenadier-Division der SS (weißruthenische Nr. 1)), вайсковая часць гітлераўскай Германіі ў складзе войскаў пры СС. Большасць асабовага складу былі беларусы.

30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)
ням.: 30. Waffen-Grenadierdivision der SS (weissruthenische Nr. 1)
Шаўрон 30-й дывізіі СС
Гады існавання 19441945
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне райхсфюрару СС
Уваходзіць у СС
Тып пяхота
Функцыя антыпартызанскія аперацыі
Дыслакацыя
Дэвіз Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)
Удзел у Другая сусветная вайна

Была арганізавана ў жніўні 1944 на аснове Брыгады шуцманшафта «Зіглінг» як 30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская), была перафарміравана ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), пазней у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую). Скончыла існаванне ў красавіку 1945.

Брыгада шуцманшафта «Зіглінг»

правіць

Асновай для дывізіі стала так званая Заслонная брыгада (ням.: Sperrbigade), створаная ў тыле групы армій «Цэнтр» згодна з загадам групенфюрара СС Курта фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944. Брыгада мела задачай стрымліваць наступ савецкіх войскаў, пакуль немцамі не будзе адноўлены суцэльны фронт. Брыгаду сфарміравалі ў раёне Лангры (Польшча) з усіх ацалелых частак паліцыі з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйная назва — Брыгада шуцманшафта «Зіглінг» (Schutzmannschaft-Brigade "Siegling") — была атрымана 20 чэрвеня 1944. Камандзірам быў прызначаны оберштурмбанфюрар СС і падпалкоўнік ахоўнай паліцыі Ганс Зіглінг. Асабовы склад налічваў тады 1,5-2 тыс.

Арганізацыя

правіць

Брыгада Зіглінга складалася з чатырох палкоў ахоўнай паліцыі. Беларускія аддзелы ўвайшлі ў склад кожнага з іх (пералічаны паводле даты ўключэння ў паасобныя палкі брыгады):

  • 1-ы полк — 60-ы беларускі шума-батальён, сілы гебітскамендатуры Мінска, частка 34-га батальёна БКА, 57-ы і 61-ы ўкраінскія шума-батальёны;
  • 2-і полк — 64-ы беларускі шума-батальён, сілы гебітскамендатуры Глыбокага і Ліды, 62-і і 63-і ўкраінскія шума-батальёны;
  • 3-і полк — 65-ы, 66-ы і 67-ы беларускія шума-батальёны, 36-ы стралецкі паліцыйны полк, сілы гебітскамендатуры Слуцка, Баранавічаў і Вілейкі, а таксама паліцыя парадку з Мінска і Смаленска;
  • 4-ы полк — сілы гебітскамендатуры Слоніма, Ганцавічаў і Прыпяці, а таксама 23-і і частка 34-га батальёнаў БКА. У 12-й роце гэтага палка апынулася каля сотні кадэтаў афіцэрскай школы БКА з Мінска.

Апроч таго, у брыгаду ўвайшлі арт. дывізіён са складу бел. артыл. б-на 56, кав. дывізіён са складу бел. кав. дывізіёна 68 і вучэбны бат-н са складу бел. вуч. батальёна ахоўнай паліцыі.

Баявыя дзеянні

правіць

Адначасова з фарміраваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэрыторыі Польшчы.

30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская)

правіць

Утворана 18 жніўня 1944 у раёне Варшавы на базе ахоўнай брыгады Г. Зіглінга, фарміраванне планавалася скончыць у кастрычніку 1944. У жніўні 1944 перамешчана ў раён Бельфора. 1.1.1945 перамешчана ў Графенвор і расфарміравана (ад 1.1.1945). Рускі асабовы склад перайшоў у 600 пяхотную дывізію арміі Уласава, з рэштак дывізіі 15.1.1945 была ўтворана грэнадзёрская брыгада войскаў пры СС («беларуская»). Камандуючым з'яўляўся штандартэнфюрар Ганс Зіглінг (18.8.1944 – 31.12.1944).

Арганізацыя

правіць
  • 75, 76, 77 грэнадзёрскія палкі войскаў пры СС, 30 артылерыйскі полк войскаў пры СС.
  • 30 выведны, 30 сапёрны, 30 сувязны, 30 медыцынска-санітарны, 30 дывізійнага забеспячэння батальёны СС.

Падпарадкаванне

правіць
Час Корпус Армія Арм. група Мясцовасць
IX.1944-X.1944 у рэзерве G Бельфор
XI.1944 няма звестак
XII.1944 63АК 19А G Верхні Рэйн

Вафэн-грэнадзёрская брыгада СС (1-я беларуская)

правіць

Утворана з рэштак асаб. складу 30 гд. 9.3.1945 была перайменавана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС («1-я беларуская»), адначасова са спробай разгортвання на яе базе часці дывізійнага складу.

30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)

правіць

Камандуючы

правіць

Штандартэнфюрар Ганс Зіглінг (10.2.1945-IV.1945)

Падпарадкаванне

правіць
Час Корпус Армія Арм. група Мясцовасць
III.1945-IV.1945 фарміраванне Графенвор

Утворана 9.3.1945 у Графенворы з грэн. брыгады, фарміраванне дывізіі планавалася скончыць у чэрвені 1945. У вельмі хуткім часе фарміраванне (у раёне Вайдэн) было перапынена, часць расфарміравана, нямецкі асаб. склад выкарыстаны пры фарміраванні 38 грэн. дывізіі СС («Нібелунгі»).

Літаратура

правіць
  • Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. — М. : Вече, 2008. — 432 с. : ил. — (Военные тайны XX века). ISBN 978-5-9533-1909-6
  • Jason Pipes. Feldgrau.com — research on the German armed forces 1918-1945. — У сеціве.

Спасылкі

правіць