Налібакі
Налі́бакі[1] (трансліт.: Nalibaki, руск.: Налибоки) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Налібацкага сельсавета.
Аграгарадок
Налібакі
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва найімаверней гідранімічнага паходжання. Праз Налібакі працякае нёманская рэчка Налібаўка (< *Наліба).
Звязаная з балцкім гідранімічным коранем Nal-, ад якога назва літоўскага возера Nalija, балота Nal-raistis, балцкай назвай з-пад Ноўгарада *Nolia / Nolė. Далей да індаеўрапейскага *(s)na- «цячы», пашыранага пашыральнікам -l-[2].
Корань Nal- пашыраны пашыральнікам -b-, які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[3].
З-пад Налібакаў таксама выцякае рака з балцкай назвай Лебяжода («Павольная плынь», ад каранёў leb- «гультаяваць», žad- «цурчэць; плысці»).
Згодна з іншай версіяй, тапонім «Налі́бакі»[4] ўтварыўся ад прозвішча «Малібог»[5].
Гісторыя
правіцьУпершыню ўспамінаюцца ў 1447 годзе. Да 1485 года належалі Гедыгольдавічам, потым Кезгайлам і да 1554 года Завішам і Шэметам, з 1555 — Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.
У XVI ст. сталі цэнтрам воласці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл заснаваў тут касцёл, перабудаваны ў 1699 годзе.
Станам на 1727 год у мястэчку 62 двары. З 1720-х гадоў працавала Налібоцкая шкляная мануфактура, створаная на высокім для таго часу тэхнічным узроўні.
На 1757 год — 83 двары, карчма. Налібакі былі цэнтрам лавецтва (тэрытарыяльнай адзінкі ўладанняў Радзівілаў), якое ахоплівала значныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоння[6].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1801 год у мястэчку 61 двор, касцёл, крама, бровар, карчма.
У 1830 годзе паблізу мястэчка заснавана рудня, у 1852 годзе металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час вырабляліся чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 годзе было 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 годзе працавала 218 рабочых, выраблена 500 тыс. пудоў чыгуну, у 1858 годзе — 561 рабочы, выраблена 80 тыс. пудоў жалеза. Паводле аб’ёму прадукцыі Налібацкі металургічны камбінат у 1852—1857 гадах займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі.
У другой палове XIX стагоддзя Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 года — да Гагенлоэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, валасны суд, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Налібакі ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года Налібакі ў складзе БССР, вёска, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.
У гады Другой сусветнай вайны, 8 мая 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 чалавек, у т.л. трох жанчын, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[7][8]. Пазней забітых у Налібаках, называлі «контррэвалюцыйнымі элементамі — паліцаямі і шпіёнамі»[9]. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых удзельнікаў атрада братоў Бельскіх ў гэтай разні. Сын аднаго з братоў і некаторыя жывыя яшчэ партызаны Бельскіх сцвярджалі, што іх атрад не меў дачынення да гэтага, а тым днём быў за 100 км ад мястэчка[10].
Падчас карнай аперацыі «Герман» 8 жніўня 1943 года Налібакі спалены нямецкімі акупантамі, забіты ксяндзы Борадын і Бойка.
-
Стары касцёл у 1900 годзе
-
Палац у 1900 годзе
-
Будоўля новага касцёла, 1937 год
-
Адміністрацыя гміны ў 1930-я гады
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.
Славутасці
правіць- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1935—1994 г., мураваны).
- Свята-Міхайлаўская царква (2003—2006 г., мураваная).
Вядомыя асобы
правіць- Мікола Вяршынін (сапр. Верамей; 1878—1934) — консул БНР у Чэхаславакіі.
- Мікалай Гасюк — беларускі гравёр па шкле XVIII ст.
- Джон Мішук (Ян Мішук, нар. 1940) — канадскі хакеіст, першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ.
- Саламон Разоўскі (1879—1924) — савецкі рэвалюцыйны і палітычны дзеяч.
- Язэп Фарботка (1893—1956) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Налібо́кі
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.
- ↑ Валерый Шаблюк. Налібакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 274.
- ↑ к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 250.
- ↑ Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34
- ↑ Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. Архівавана 21 кастрычніка 2010. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006 (польск.)
- ↑ Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach Архівавана 29 красавіка 2009. // Naszawitryna.pl, 14.05.2003 (польск.)
- ↑ Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 119.
- ↑ Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня» Архівавана 5 сакавіка 2011. (руск.)
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.
- Галоўка С. Шкляныя цуды з Налібакаў // Беларуская думка. № 10. 2016. С. 60-67.
- Naliboki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 369.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Налібакі
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі Архівавана 24 жніўня 2017.
- в. Налібакі на Radzima.org
- Налибоки на Глобус Беларуси (руск.)