Вітгенштэйны

дваранскі род

Вітгенштэйны, Сайн-Вітгенштэйны (Sain-Wittgenstein) — старажытны род імперскіх графаў у Германіі. Меў шмат адгалінаванняў.

У 1761 годзе ў час Сямігадовай вайны 1756—1763 Хрысціян Казімір Вітгенштэйн з людвігсбург-карлсбургскай галіны роду трапіў у палон да маскоўцаў і перайшоў на службу Расіі. З яго нашчадкаў найбольш вядомы Пётр Хрысціянавіч Вітгенштэйн — военачальнік у час Вайны 1812 года.

Яго сын Людвіг Леан Вітгенштэйн (1799—1866), які ў 1828 з асабістага дазволу імператара ажаніўся з яго выхаванкай Стэфаніяй Радзівіл (1809—1832), дачкой Дамініка Радзівіла і адзінай законнай спадкаеміцай згаслай нясвіжскай лініі Радзівілаў. З гэтым шлюбам да Вітгенштэйнаў перайшла значная частка вялізных Радзівілаўскіх маёнткаў.

Ён пакінуў сына Пятра Вітгенштэйна, які ў 1887 памёр без нашчадкаў, і дачку Марыю Вітгенштэйн, якая выйшла замуж за германскага князя Хлодвіга Гагенлоэ, будучага імперскага канцлера Германіі.

Прадстаўнікі працягвалі служыць Расійскай імперыі да 1917 года. Іх нашчадкі цяпер жывуць у эміграцыі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць