Юзюк Фарботка
Юзюк Фарбо́тка, поўнае імя Язэ́п Аўгусці́навіч Фарбо́тка або Юзаф Фарботка (5 верасня 1893, в. Налібакі, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; крыптанімы: І. Ф.; Ф. І.; Ю. Ф.; Ю. Ф.-ко) — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.
Юзюк Фарботка | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1956 (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Жонка | Уладзіслава Паўловіч[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 годзе, да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску.
У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнай Рэспублікай, дзе абмяркоўваліся вайскова-палітычныя пытанні і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Украінскае Таварыства Збліжэння. Дэлегацыя забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь.
У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску.
У 1920—1924 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі.
У 1922 годзе Фарботку згадвае Яўхім Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».
У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас.
У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі (Польшча).
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершамі «Зацьменне», «Зруйнаваў» у Нашай Ніве ў 1912 годзе. Друкаваўся пад крыптанімамі «І. Ф.», «Ф. І.», «Ю. Ф.», «Ю. Ф.-ко» і іншымі.
Пад уплывам Максіма Багдановіча пісаў санеты, трыялеты. Творчасць Фарботкі прасякнута болем за лёс роднага краю, верай у яго лепшую будучыню, лірызмам (верш «Баліць мая душа і сэрца цяжка б’ец-ца…», 1914; санеты «Памяці забітага брата», 1915; «Санет: А. Зязюлю», 1916; «Памяці Максіма Багдановіча», 1918; артыкул «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гт. у беларускай паэзіі», 1919).
На беларускую мову пераклаў урывак паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы Уладзіміра Бенядзіктава і іншых. У кнізе «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) расказаў пра гісторыю беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа.
Займаўся мастацкай фатаграфіяй у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Уладзяй (Уладзіславай) — дачкой Альберта Паўловіча.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Юзюк Фарботка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Фарботка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Календарыюм // Czasopis, 9’2008.
Спасылкі
правіцьЮзюк Фарботка ў Вікікрыніцах | |
Юзюк Фарботка на Вікісховішчы |
- Сяргей Крапівін Язэп Фарботка — паэт «Нашай Нівы» і дыпламат БНР // nashaniva.by, 02.10.2011, 00:38
- Глагоўская Лена. Юзюк Фарботка-забыты фатаграфік // на pawet.net
- Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Язэп Фарботка