Свята-Міхайлаўская царква (Налібакі)
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Налібакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°45′45″ пн. ш. 26°28′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Налібакі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Першае згадванне | 2003 |
Будаўніцтва | 2003—2006 гады |
![]() |
ГісторыяПравіць
Храм асвячоны ў 2006 годзе. Ёсць прычтавы дом[1].
АрхітэктураПравіць
Пабудавана з цэглы.
Узняты на высокі цокаль храм скампанаваны з кубападобнай малітоўнай залы, 2-схільныя дахі якой у сяродкрыжжы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, прытвора-званіцы (васьмярык на чацверыку) з шатровым верхам, паўкруглай апсіды. Уваход размешчаны асіметрычна з боку прытвора, вырашаны нізкай прыбудовай пад вальмавым дахам і аркатурным чляненнем арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Міхайлаўская царква Архівавана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Міхайлаўская царква
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
СпасылкіПравіць
- Свята-Міхайлаўская царква (Налібакі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)