Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд
Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд знаходзіцца каля в. Навасёлкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл. Пакуль не мае прамысловага значэння.
Выяўлена ў 1966 годзе сярод дакембрыйскіх парод Беларускай антэклізы. Складаецца з ільменіт-магнетытавых руд. Перспектыўныя запасы 165 млн. т. Рудная зона (даўжыня 1200 м, магутнасць 90—180 м) прадстаўлена серыяй пакладаў сярод габроідных інтрузій. Найбольш багатыя жалезныя руды выяўлены ў цэнтральнай частцы радовішча, дзе яны залягаюць у выглядзе трох рудных цел з маламагутнымі праслоямі больш беднай руды. Магутнасць багатых руд да 63 м. Глыбіня залягання да 150 м. Жалезныя руды маюць да 75—85% магнетыту і ільменіту, 23—35,7% жалеза, да 10% апатыту. Ускрышныя пароды складзены з верхнепратэразойскіх і мезазойскіх адкладаў (мел, гліны, пяскі, супескі).
Літаратура Правіць
- Хоміч П. Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).