Ільмені́т, тытаністы жалязнякмінерал агульнай хімічнай формулы FeO·TiO2 або FeTiO3 (36,8 % Fe, 31,6 % O, 31,6 % Ti), склад нясталы. Чыстая разнавіднасць ільменіта таксама завецца «крытчанітам». Назва паходзіць ад назвы Ільменскіх гор на Урале, дзе мінерал быў упершыню знойдзены.

Ільменіт
Ільменіт з Міяса
Формула FeTiO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Чорны
Колер рысы Карычнявата-чорная
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 5—6
Злом Ракавісты да паўракавістага
Шчыльнасць 4,72 г/см³

Уласцівасці правіць

Ільменіт крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы складаныя ромбаэдрычныя крышталі, зярністыя масы і суцэльныя навалы; непразрысты; колер чорны з яркім металічным бляскам. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса; удзельная вага 4,72. У чыстым выглядзе пры звычайнай тэмпературы ільменіт слабамагнітны, што мае важнае значэнне пры яго прамысловай здабычы. Крышталі, якія змяшчаюць больш за 25 % Fe2O3 у выглядзе цвёрдага раствора, магнітныя.

Ільменіт і тытанамагнетыт з'яўляюцца каштоўнай рудой для атрымання тытана і яго вытворных (аксіду тытана, фератытана і іншых).

Радовішчы ільменіта ў Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Індыі, Канадзе, Нарвегіі, Расіі, Швецыі.
На тэрыторыі Беларусі — акцэсорны мінерал у пародах крышталічнага фундамента і большасці абломкавых парод платформавага чахла[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 137.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць