Брытанская антарктычная тэрыторыя

Брытанская антарктычная тэрыторыя (англ.: British Antarctic Territory) — сектар Антарктыкі (1,709 млн км²), размешчаны ад 20° да 80° заходняй даўгаты і паўднёвей 60° паўднёвай шыраты.

Брытанская антарктычная тэрыторыя
Герб Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі Герб Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Дзяржаўны гімн Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Дата незалежнасці няма
Афіцыйная мова Англійская
Сталіца Ратэра
Найбуйнейшыя гарады Ратэра
Форма кіравання заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Кароль Карл III
Валюта фунт стэрлінгаў
Код ISO (Alpha-3) ATB

Тэрыторыя ўключае: Паўднёвыя Шэтландскія астравы, Паўднёвыя Аркнейскія астравы, Антарктычны паўвостраў, узбярэжжа мора Уэдэла, а таксама землі Антарктыды, якія знаходзяцца на поўдзень аж да Паўднёвага полюсу.

Статус тэрыторыі

правіць

Паводле Дагавора пра Антарктыку, які быў заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і ўступіў у сілу 23 чэрвеня 1961 года, на тэрыторыі, якая знаходзяцца паўднёвей 60° паўднёвай шыраты, не можа прэтэндаваць ніводная дзяржава свету, забаронена здабыча карысных выкапняў і мілітарызацыя рэгіёна. Аднак няма перашкод для навуковых даследаванняў.

Вялікабрытанія прэтэндуе на гэту тэрыторыю з 1908 года, нягледзячы на падпісаны Дагавор. Прэтэнзіі Брытаніі на частку тэрыторыі Антарктыкі перасякаюцца з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Аргенціны і тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Чылі.

Насельніцтва

правіць

Сталых жыхароў, як і ва ўсёй Антарктыцы, няма. Насельніцтва навуковых антарктычных станцый летам (снежань—люты) можа дасягаць каля 3 тыс. чалавек, пры гэтым большасць з іх не брытанцы. Узімку насельніцтва змяншаецца да 500—700 працаўнікоў станцый.

Брытанская Антарктыка шырока прадстаўлена ў антарктычнай філатэліі.

Спасылкі

правіць