Дамініка
Даміні́ка (англ.: Dominica), Садру́жнасць Даміні́кі (англ.: Commonwealth of Dominica) — дзяржава на аднайменным востраве з групы Малых Антыльскіх астравоў у Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 750 км². Колькасць насельніцтва — каля 70 тыс., у асноўным негры і мулаты (каля 90 %). Захаваліся рэшткі (каля 3 тыс. чал.) плямёнаў карыбаў. Сталіца — Разо (каля 22 тыс.).
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Après le Bondie, C'est la Ter (патуа, Пасля Бога любім Зямлю)» | |||||
Гімн: «Isle of Beauty, Isle of Splendour (Востраў прыгажосці, востраў пышнасці)» | |||||
Дата незалежнасці | 3 лістапада 1978 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Разо | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Разо | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Накалас Ліверпуль Рузвельт Скерыт | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
172-я ў свеце 754 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
72 512 чал. (184-я) 93 чал./км² | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .dm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | DM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | DMA | ||||
Код МАК | DMA | ||||
Тэлефонны код | +1-767 | ||||
Часавыя паясы | -4 |

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 10 акруг. Дзяржаўная мова — англійская, распаўсюджаны таксама мясцовы крэольскі дыялект на аснове французскай (г. зв. патуа). Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 3 лістапада (1978). Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.
Гісторыя
правіцьДамініка адкрытая Х. Калумбам у 1493. Неўзабаве да вострава сталі часта заходзіць іспанскія судны, аднак зацяты супраціў карыбскіх індзейцаў не дазволіў іспанцам каланізаваць яго. У 1632 у французаў атрымалася заснаваць першае еўрапейскае паселішча. Барацьба паміж еўрапейскімі дзяржавамі за востраў у 17-18 ст. не прывяла, аднак, да ўсталявання кантролю над Дамінікай з боку якой-небудзь з іх. Па Венскай дамове 1815 Дамініка адышла да Вялікабрытаніі.
1 сакавіка 1967 г. краіна атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы з унутраным самакіраваннем. 3 лістапада 1978 г. абвешчана незалежнасць.
Унутраная палітыка
правіцьДамініка — парламенцкая рэспубліка, уваходзіць у склад Брытанскай садружнасці. Дзейсная канстытуцыя прынятая 3 лістапада 1978 г. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з кастрычніка 2003 г. — Н. Ліверпуль), абіраны на 5 гадоў Палатай сходу — аднапалатным парламентам, які складаецца з 21 абіранага дэпутата і 9 прызначаных прэзідэнтам сенатараў.
Кіраўнік ураду — прэм'ер-міністр, са студзеня 2004 — Р. Скерыт.
Асноўныя палітычныя партыі—Лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1955 г., мае 10 месцаў у парламенце, прытрымліваецца ўмерана левай арыентацыі, лідар — Р. Скеррыт, уладная ў 1978—1979 гг., а з 2000 г. — ва ўлады ў кааліцыі з Партыяй свабоды), Партыя свабоды Дамінікі (створаная ў 1968 г., 2 месцы ў парламенце, правацэнтрысцкай скіраванасці, уладная ў 1980—1995 гг.), Аб'яднаная партыя працаўнікоў (заснаваная ў 1988 г., 9 месцаў у парламенце, прытрымліваецца цэнтрысцкіх пазіцый, падтрымлівае сувязі з прафсаюзным рухам, з 1990 г. — галоўная апазіцыйная партыя, у 1995—2000 гг. была ўладнай).
Эканоміка
правіцьАснова эканомікі — сельская гаспадарка, дае 20 % ВУП, у ёй працуе да 40 % працаздольнага насельніцтва. Асноўныя культуры — бананы (90 % сельскагаспадарчай вытворчасці), цытрусавыя, манга, корняплоды, какосавыя арэхі.
Галоўнай крыніцай бюджэтных паступленняў (каля 44 млн дол. у год) з'яўляецца турызм, у галіне занята 20 % працаздольнага насельніцтва. Яго развіццё стрымліваецца адсутнасцю вялікіх гаваняў для швартоўкі суднаў і міжнароднага аэрапорта.
Прамысловасць (8 % ВУП) прадстаўлена мылаварнямі, прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Вырабляюцца сокі, эфірныя алеі, ром, цыгары. Вядзецца здабыча пемзы і вапняку.
Рост ВУП у 2005 г. — 2 % (каля 300 млн дол.). Узровень інфляцыі — каля 3 % у год.
У экспарце 75 % складаюць бананы; астатнія прадукты — мыла, лаўровы алей, гародніна, грэйпфруты, апельсіны. Асноўныя імпарцёры — Вялікабрытанія, краіны Карыбскай супольнасці, Італія і ЗША. Галоўныя артыкулы імпарту — машыны і абсталяванне, прадукты харчавання, спажывецкія тавары, хімікаты. Асноўныя экспарцёры ў Дамініку — ЗША, краіны Карыбскай супольнасці, Вялікабрытанія, Канада.