Антацыяны
Антацыя́ны (ад грэч. ἄνθος — колер + грэч. κυανός — блакітны) — фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хімічнага саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам.
Колер антацыянаў залежыць ад хімічнай прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напрыклад, чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырвоная, аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырвоны колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.
ЛітаратураПравіць
- Антацыяны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).