Аранжавы колер
Аранжавы, памяранцавы — колер, прамежкавы паміж чырвоным і жоўтым. Мае даўжыню хвалі 590—620 нанаметраў.
Аранжавы | |
---|---|
![]() | |
HEX | FF6600 |
RGB¹ (r, g, b) | (255, 102, 0) |
CMYK (c, m, y, k) | (0, 60, 100, 0) |
HSV² (h, s, v) | (24°, 100%, 100%) |
|
Прыклады аранжавагаПравіць
Адзін з найболей «вызначаных» колераў спектра, бо яго «эталон» заўсёды пад рукой (назва запазычана з французскага слова Orange — апельсін).
Назвы аранжавых адценняўПравіць
Web-колерПравіць
Адценне аранжавага колеру, адзіны колер, вызначаны ў CSS, для якога няма вызначэння ў HTML 4.01.
Прыродныя крыніцы і пігментыПравіць
РознаеПравіць
- Аранжавы — нацыянальны колер Нідэрландаў. Першапачаткова аранжавая паласа прысутнічала на сцягу Нідэрландаў, аднак пазней яна была замененая на чырвоную, бо даўней аранжавая тканіна была дэфіцытам. У нашы дні падчас нацыянальных свят жыхары каралеўства апранаюць аранжавую адзежу, а футбольныя заўзятары, выяўляючы сваю падтрымку нацыянальнай камандзе, нават фарбуюць свае асобы ў памяранцавы колер.
- У шматлікіх краінах, напрыклад у Бельгіі, светлафоры замест жоўтага маюць аранжавы ліхтар.
- Аранжавая — рака на поўдні Афрыкі.
- Змену ўлады падчас выбараў 2004 года на Украіне назвалі аранжавай рэвалюцыяй (на Украіне часта выкарыстоўвалася слова «памаранчавая»).
- У Ірландыі — знак пратэстанцызму, дзякуючы ордэну аранжыстаў.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аранжавы колер
Web colors | black | silver | grey | white | red | maroon | purple | fuchsia | green | lime | olive | yellow | orange | blue | navy | teal | aqua |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|