Жоўты колер
Жоўты — колер з даўжынёй хвалі ад 565 нм да 590 нм. З'яўляецца дадатковым колерам да сіняга. Аднак у старажытнасці, з-за недасканаласці пігментаў, яго разглядалі як дадатковы да пурпурнага.
Жоўты | |
---|---|
HEX | FFFF00 |
RGB¹ (r, g, b) | (255, 255, 0) |
CMYK (c, m, y, k) | (0, 0, 100, 0) |
HSV² (h, s, v) | (60°, 100%, 100%) |
|
Адзін з стандартызаваных адценняў жоўтага з'яўляецца кампанентам сістэмы CMYK. Яго шаснаццатковае пазначэнне ў сістэме RGB — #ffff00.
Прыродныя эталоны і ўзоры жоўтага колеру
правіцьСпектральныя крыніцы
правіць- Жоўтая лінія эмісійнага спектру іонаў натрыю.
- Жоўтая охра і жоўты пясок абавязаныя сваім колерам іонам трохвалентнага жалеза.
Арганічныя рэчывы жоўтага колеру
правіць- Афарбоўка яечнага жаўтка выкліканая расліннымі карацінамі.
- Жоўтае восеньскае лісце афарбаваныя антацыянамі.
- Жоўты колер восеньскаму лісцю і зерням надае ксантафіл (xanthophyll), які ўдзельнічае ў фотасінтэзе нараўне з зялёным хларафілам.
- Колер мачы здаровых жывёл вызначаецца арганічным пігментам — білірубінам, які ўтвараецца з гемаглабіна.
- Жоўты колер яечнаму жаўтку надае той жа ксантафіл, а таксама аранжавыякаратынаіды. Яны ўтрымоўваюцца ў зернях раслін, з'яданых птушкамі.
- Пры гепатыце печань не можа перапрацоўваць білірубін. Вялікая колькасць білірубіну назапашваецца ў крыві, з-за чаго скура і бялкі вока жоўкнуць. Гэты сімптом завуць жаўтухай.
- Жоўць мае жоўты колер, таму ў сярэднія стагоддзі лекі з раслін жоўтага колеру давалі пры захворваннях печані. Дзіўна, але некаторыя з іх увайшлі ў навуковую медыцыну ў той жа ролі (дзьмухавец, гарычка).
- Кадмій жоўты (кадміевы жоўты) — сульфід кадмія
- Хромавы жоўты
- Жоўтая охра
Сігнальныя колеры ў прамысловасці
правіцьЖоўты святло мае мінімальнае рассейванне у атмасферы, таму выкарыстоўваецца як сігнальны, папераджальны колер; часта ў спалучэнні з чорнымі касымі палосамі — для падвышэння візуальнай кантрастнасці.
Жоўтым колерам маркіруюць балоны газаў, выкарыстаючы яго для:
- указанні назваў газаў Азот, Бутылен, Вуглекіслата;
- афарбоўкі балонаў для Аміяка;
- нанясення паласы сярністага ангідрыду, фрэона-22.
У культуры і этнаграфіі
правіцьМіфалогія і павер'і
правіцьЧувашы лічаць, што ад жаўтухі добра дапамагаюць пёры жаўтушкі (чув. Сар кайaк — Жоўтая птушка). У лесе адшукваюць яе гняздо, выбіраюць жоўтыя пёры, замочваюць у вадзе, пасля чаго гэтай вадой мыюць цела хворага.
Сувязі з Кітаем і Ўсходам
правіць- У Кітаі жоўты колер сімвалізаваў адначасова жыццё і смерць. Мясціну мёртвых звалі «Жоўтымі ключамі», але жоўты журавель быў алегорыяй неўміручасці. [1] Архівавана 13 сакавіка 2007.
- Жоўты колер сімвалізаваў Кітай і кітайскага імператара. Кітайскія прастачыны ў мінулым не мелі правы апранацца ў жоўтае, паколькі гэта быў колер кіравальнай дынастыі.
- Графітавыя алоўкі фарбуюць у жоўты колер. Гэты звычай звязаны з тым, што лепшы графіт быў у Кітаі. У мінулым у жоўты колер фарбавалі толькі кітайскія алоўкі.
- Жоўтай расой («жаўтатварымі») завуць мангалоідную расу, асабліва тых яе прадстаўнікоў, якія паходзяць з Азіі.
- Жоўтае мора — названа так таму, што Хуанхэ - рака якая ўпадае ў яго прыносіць шмат вырабатаннага матэрыялу, замутняе ваду.
Культурныя асацыяцыі
правіць- Песня «Лісце жоўтыя над горадам кружацца» Райманда Паулса на вершы Шаферана і Петэрса. [2] Архівавана 31 снежня 2014. [3].
- Песня і мультфільм «Yellow submarine» (жоўтая падводная лодка) групы «Бітлз».
- Песня англ.: „Yellow River“ («Жоўтая рака») брытанскай поп-групы Christie стала найбуйным і адзіным міжнародным хітом групы, заняўшы на недоўгачасовы час першае месца ў брытанскім ечарце сінглаў, другое — у Германіі, 23-ю пазіцыю ў гарачай сотні «Білборда».
. У рэгбі яна азначае выдаленне на 10 хвілін.
- Жоўты колер на дзяржаўным сцягу Ўкраіны — колер пшанічнага поля1 Архівавана 30 верасня 2006..
- Жоўты колер на дзяржаўным сцягу Мазамбіка сімвалізуе багацце нетраў краіны.
Жоўты колер — адзін са значных складнікоў колеравага кода. З ім звязаны ўяўленні пра знікненне жыццёвых сіл, далучанасць да замагільнага свету, у той самы час жоўтае як залатое выступае сімвалам нязменнасці, асацыюецца з сонечным святлом, нябесным і падземным агнём.
Жоўты колер з'яўляецца знакам і вынікам растраты апошніх летніх сіл. Скура памерлага чалавека таксама набывае жоўты колер, а з'яўленне жоўтай плямы на руцэ прадвяшчае смерць. Беларусы лічылі, што жоўты колер дзіцяці сведчыць пра яго хуткую смерць ад жаўтухі ці іншай хваробы.
Жоўтым колерам могуць характарызавацца і прадстаўнікі іншасвету (жоўты колер валасоў у дамавіка).
Усходнія славяне ў жоўты колер афарбоўваюць яйкі, прызначаныя для памінання ў велікодных, сёмушных, траецкіх абрадах. Асацыяцыі жоўтага колеру з іншасветам і міфалагічнымі істотамі, а таксама яго медыятыўная сімволіка знайшлі выяўленне ў замовах: у беларускіх скула, гад характарызуюцца як жоўтыя, гад-гадзіца, гадава царыца — як жоўта-жаўтавата.
Поле ўжывання жоўтага колеру даволі шырокае ў абрадах магічнага пазбаўлення ад хвароб, што абумоўлена сувяззю гэтага колеру з іншасветам і яго прадстаўнікамі, а таксама асацыяцыяй з сімптомамі пэўных хвароб. На Беларусі ад жаўтухі націралі шчокі залатой манетай, купалі хворага ў разрэджанай гліне, лячылі адварам жоўтага дзікага сухацвету.
Трыяда «жоўтае-чорнае-белае» выкарыстоўваецца з мэтай сімвалічнага аддзялення нячыстай сілы ад чалавека. Жоўты разам з чырвоным выступе як заменнік золата. Асацыяцыя жотага колеру з золатам матывавала ўяўленне пра тое, што расліны, характэрным колерам якіх з'яўляецца жоўты, могуць дапамагчы ў пошуку схаваных скарбаў.
Характэрна таксама асацыяцыя жоўтага з сонцам. Жоўты, як і чырвоны, можа быць колерам агню. Разам з тым ён можа проціпастаўляцца чырвонаму як адлюстраванне апазіцыі «здаровы-хворы». Жоўты, бледны, белы як колеры могуць нейтралізавацца чырвоным. Жоўты можа абазначаць не толькі няшчасце, хваробу, смерць, але і здраду, растанне, падман. Гэты колер непажаданы ў вянку нявесты.
Жоўты з'яўляецца амбівалентным колеравым сімвалам, бо вытрымлівае дзве процілеглыя тэндэнцыі: жыцця і смерці. Але пераважна жоўты мае негатыўную ацэнку.
Іншае аб жоўтым колеры
правіць- Неспрактыкаванага чалавека завуць жоўтаротам, таму што ў шматлікіх птушак дзюба птушанят жоўтая.
- Жоўтай прэсай завецца нізкапробная прэса, якая ганяецца за сенсацыямі (часта выдуманымі ) і плёткамі. Гэты тэрмін паходзіць ад коміксу «Жоўтае дзіця» (The Yellow Kid), друкавальнага ў 1894—1898 гадах у газетах Нью-Ёрк Уорлд (New York World), якая выдаецца Джозафам Пулітцэрам і Нью-Ёрк Джорнал Амерыкэн (New York Journal American). Абедзве газеты, акрамя друкавання коміксу, былі вядомыя тым, што паведамлялі аб забойствах, няшчасных выпадках на пажарах і г. д. з мэтай пацешыць сваіх чытачоў.
Па іншай версіі, назва пахабна ад адцення нізкаякаснай таннай паперы, на якой друкаваліся нізкапробныя выданні
- Жоўтыя старонкі — падзел тэлефоннага даведніка, які утрымоўвае тэлефоны дзелавых арганізацый і ўстаноў, адсартаваных па катэгорыях. У папяровых даведніках гэты падзел друкуецца на паперы жоўтага колеру.
- Таксі ў Нью-Ёрку і ў некаторых іншых месцах, школьныя аўтобусы у Канадзе і ЗША і некаторыя аўтобусы ў Вялікабрытаніі фарбуюць у жоўты колер.
- Жоўтым колерам выфарбаваныя паштовыя скрыні у Літве.
- Доўгі час у Нідэрландах жоўты быў колерам грамадскага транспарта. У яго фарбавалі аўтобусы, трамваі і пасажырскія цягнікі.
- Жоўты колер часам сімвалізуе шчасце і супакой.
- Жоўтая хата — гутарковы тэрмін, які азначае псіхіятрычную лякарню. Сцены ў псіхіятрычных лякарнях часта фарбавалі ў жоўты колер. Лічылася, што гэта дзейнічае заспакаяльна на пацыентаў.
- Жоўтым металам часта завуць золата.
- Жоўты сплаў
- Жоўтыя кнігі.
Астраномія
правіцьЛітаратура
правіць- Седакова И. Цветообозначения и их место в символике славянских родин // Кодови словенских култура. 2001. № 6.
- Усачева В. Желтый цвет // Славянские древности. Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. Ред. Н. Толстого. Т. 2: Д-К (Крошки). — Москва, 1999