Гарычка
Гары́чка[1][2] (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Гарычка | |||||||||||||||||||
![]() Gentiana pneumonanthe | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Gentiana L., 1753 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьПаводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара Гентыя (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем гарычкі жоўтай (Gentiana lutea).
Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.
Батанічнае апісанне
правіцьТравяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія, пераважна 4—5-членныя. Вяночак трубчасты або трубчаста-лейкападобны. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы. Размнажаюцца насеннем.
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Крыніцы
правіць- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Кудрашова М. Г., Пашына Г. В. Гарычка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 570—571.
- Род 1154. Горечавка — Gentiana // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — С. 538—620. — 802 с. — 3 000 экз.
Спасылкі
правіць- Бондарева О.. Горечавки в наших садах . daylily.ru. Праверана 30 ліпеня 2014.
- Горечавка — род Gentiana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gentiana (англ.) // The Plant List