Пурпурны колер

(Пасля перасылкі з Пурпурны)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Пурпурны колер — гэта прамежкавы колер паміж сінім і чырвоным. Ён падобны на фіялетавы, але ў адрозненні ад яго не з'яўляецца спектральным колерам і не мае ўласнай дліны хвалі. Пурпурны колер асацыюецца звычайна з чараўніцтвам, тайнаю, нечым каралеўскім.

Пурпурны
HEX 6A0DAD
RGB¹ (r, g, b) (106, 13, 173)
CMYK (c, m, y, k) (39, 92, 0, 32)
HSV² (h, s, v) (275°, 92%, 68%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Пурпурны колер прыстнічаў у адзенні рымскіх магістратаў. Адзенне з пурпурнага колеру насілі імператары Рымскай і Візантыйскай імперый.

Зараз адзенне з пераважна пурпурным колерам абавязковая для японскага імператара (разам з жоўтым) і біскупаў.

Этымалогія

правіць

Слова «пурпурны» прыйшло ў беларускую мову з лацінскайpurpura, а туды яно трапіла праз грэцкую мовуπορφύρα. У грэцкай мове яно пазначала фарбавальнік, які прывозілі з Тыра. Фарбавальнік вырабляўся са слізі слімакоў Bolinus brandaris.

Гісторыя і этнаграфія

правіць

З старажытных часоў захавалася паважная ўвага да асоб, якія могуць дазволіць сабе набываць дарагія прадукты — у тым ліку каштоўныя фарбавальнікі: пурпур, лазурыт, пазней — кармін.

Таму, у прыватнасці, пурпур і парфір — старажытныя знакі ўлады, прыкметы царскасці іх уладальніка.

Іншыя гістарычныя і літаратурныя асацыяцыі

правіць