Білірубін
Білірубі́н (ад лац.: bilis — жоўць і лац.: ruber — чырвоны) — прадукт распаду гемаглабіну; адзін з пігментаў жоўці. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Мае чырвона-буры колер у растворы, карычневы — у крышталях. Утвараецца найбольш у печані, адтуль з жоўцю выводзіцца ў кішэчнік, дзе асноўная маса білірубіну ператвараецца ў мезабілірубін, а потым ва ўрабілінаген. У тонкім кішэчніку невялікая колькасць білірубіну ўсмоктваецца ў кроў і зноў трапляе ў печань.
Білірубін | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₃₃H₃₆N₄O₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 211-239-7 |
SMILES | |
ChemSpider |
Пры атручэнні, парушэнні функцыі печані (закупорцы жоўцевых пратокаў) колькасць білірубіну ў крыві павялічваецца, што выклікае жаўтуху. Змяненне білірубіну ў крыві — дыягнастычны паказчык.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).