Жоўцевыя пігменты
Жо́ўцевыя пігменты, таксама біліны — азоцістыя прадукты распаду гемаглабіну і іншых гемазмяшчальных рэчываў, якія ўваходзць у склад жоўці і надаюць ёй характэрную афарбоўку.
Па хімічнай будове — лінейныя гетэрапірольныя злучэнні з рознай колькасцю і лакалізацыяй падвойных сувязей і замяшчальнікаў. У чалавека і жывёл утвараюцца пераважна ў печані, выдзляюцца ў выглядзе білірубіну і білівердзіну, выводзяцца з арганізма з калам і мачой.
Пры некаторых відах паталогіі (гепатыт, гемалітычная хвароба нованароджаных і інш.) назапашваюцца ў асобных тканках і органах, служаць іх дыягнастычнай прыкметай.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).