Партал:Біялогія
|
Сардэчна запрашаем на партал «Біялогія»Біялогія (ад грэчаскага βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з'яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з'яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот. Выдатны артыкулБук лясны́ (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae). Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Гэта найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе. Бук лясны з'яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне, многія культурныя формы вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету. (далей…) Добры артыкулПарэчкі чорныя (Ribes nigrum) — лістападны куст, від раслін сямейства агрэставых. Пладовая культура. Дзікарослыя трапляюцца ва ўмеранай вільготнай кліматычнай зоне Еўразіі. Вырошчваюцца шматлікія культурныя сарты. Ягады чорных парэчак багатыя на вітаміны, каштоўная сыравіна для дамашняй перапрацоўкі і кансервавання (далей…). Абраная выяваНовыя артыкулыНовыя артыкулы па біялогіі:
КатэгорыіРаздзелы біялогіі
Як я магу дапамагчы![]()
ПраектыРоднасныя парталы |