Агрэставыя
Агрэставыя (Grossulariaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін парадку Каменяломнікакветныя. Большасць сучасных публікацый разглядае сямейства як манатыпнае, якое ўключае адзіны род парэчкі (Ribes), які змяшчае каля 190 відаў.
Агрэставыя | ||||||||||||||||
Парэчкі чырвоныя (Ribes rubrum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Grossulariaceae DC., 1805, nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Grossularia Mill.
| ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Раней у склад роду Grossularia вылучалі агрэст (Ribes uva-crispa) пад назвай Grossularia uva-crispa (L.) Mill., ці Grossularia reclinata (L.) Mill. або іншымі.
Распаўсюджаныя ў абласцях ўмеранага клімату паўночнага паўшар’я, а таксама ў гарах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Шэраг відаў адносіцца да ліку харчовых (ягадных) раслін; некаторыя разводзяцца як дэкаратыўныя.
Батанічнае апісанне
правіцьКусты з простым чарговым лісцем. Кветкі правільныя, абодваполыя. Чашачка з 5 чашалісцікаўаў, зрослых у трубку, прырослую да завязі. Пялёсткі звычайна драбней чашалісцікаў. Тычынак 5. Песцік з ніжняй аднагнёздавай завяззю, які змяшчае шматлікія семяпупышкі.
Плады — сакавітыя шматнасенныя ягады. Насенне з эндаспермамам.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».