Філатэлісты́чная су́месь — сукупнасць вялікай колькасці несартаваных або часткова сартаваных паштовых марак, іншага філатэлістычнага матэрыялу, якая мае агульную ўпакоўку і выстаўленая для аптовага продажу філатэлістам. Як правіла, прадавец пры гэтым пазначае яе вагу нета і/або прыблізную колькасць адзінак тавару. У англамоўнай літаратуры пазначаецца кілава́р, кі́ла-тава́р, кілава́рны тава́р, ма́ркі ў сто́ку (англ.: kiloware, kilo ware, boxlot, stamp mixture, bulk mixture, stock of stamps).
- …першая калекцыя паштовых адпраўленняў, прычым вельмі поўная, нібыта была сабрана ў Старажытным Егіпце 4600 гадоў таму? У грабніцы фараона Аменопціса з IV дынастыі (каля 2575 года да н. э.) нібыта археолаг Тапельтгам знайшоў набор егіпецкіх паштовых штэмпеляў, якія цудоўна захаваліся, з пазначэннем месцаў адпраўкі, у колькасці 186 штук. Кожны са штэмпеляў быў накладзены на асобны папірусны ліст сіняй, часам чырвонай фарбай, і кожны папірус знаходзіўся ў герметычна зачыненым медным цыліндры. У 1919 годзе калекцыя была перавезена ў Брытанскі музей. Вядомыя філатэлісты Навасёлаў, Кісін і Макей не сумняваюцца ў існаванні дадзенай калекцыі. У кнізе брытанскага філатэліста Джэймса Макея сцвярджалася, што ў 1970-х гадах лісты былі перададзеныя Каірскаму музею.
- …першая ў свеце цэлая рэч з гашэннем першага дня з'явілася ў абарачэнні ў дзень выпуску першай паштовай маркі? У 1992 годзе на аўкцыёне ў Цюрыху быў прададзены за 690 000 франкаў ліст з дзесяццю неразрэзанымі «Чорнымі пені», адпраўлены 6 мая 1840 года.
- …у 2009 годзе па 1200-кіламетровым падводным газаправодзе кампаніі «Gassco» быў адпраўлены ліст з Нарвегіі ў Вялікабрытанію, які ішоў 5 дзён. Ліст быў запакаваны ў спецыяльны герметычны кантэйнер. Адпраўшчыкам быў мэр нарвежскага горада Аўкра Бернард Рыксф'ёрд, які запрасіў у госці свайго калегу Сцюарта Хейвуда, мэра канцавога пункта газаправода — брытанскага горада Ісінгтона.
Іва́н Іва́навіч Дуба́саў (руск.: Иван Иванович Дубасов; 30 лістапада 1897, пасёлак Адзінцова (цяпер горад), Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1988, Масква, РСФСР, СССР) — рускі савецкі мастак і гравёр.
Галоўны мастак Дзяржзнака (1932—1971), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1959). Распрацоўваў эскізы і арыгіналы многіх савецкіх грашовых знакаў, дзяржаўных узнагарод і паштовых марак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», шэрагам медалёў.
- Стварайце новыя артыкулы, прысвечаныя пошце і філатэліі.
- Паляпшайце створаныя артыкулы да ўзроўню статусных.
- Стварайце артыкулы, якія змогуць «зрабіць чырвоныя спасылкі сінімі».
- Дапамагайце працаваць з календаром выяў, навін і цікавых фактаў на галоўнай старонцы Партала.
- Стварайце новыя катэгорыі па філатэліі ды паляпшайце дрэва ўжо існуючых.
|