…22 верасня1972 года Папа РымскіПавел VI падпісаў апостальскі ліст АрхібіскупуВенскаму, у адпаведнасці з якім Арханёл Гаўрыіл з'яўляецца патронам пошты і філатэліі? Па хадайніцтве Венскага Архібіскупа на падставе гэтага ліста аўстрыйская пошта выдала ў 1973 годзе паштова-дабрачынную марку з выявай Арханёла (1490) і тэкстам «Арханёл Гаўрыіл — абаронца і патрон філатэліі» (Скот #B329). Дадзеную ідэю «прасунуў» падчас аўдыенцыі ў Папы ў 1972 годзе Прэзідэнт Сусветнага саюза філатэлістаў імя Святога Гаўрыіла, шэф-рэдактар аўстрыйскага часопіса «Die Briefmarke» Бруна Грым.
…першая калекцыя паштовых адпраўленняў, прычым вельмі поўная, нібыта была сабрана ў Старажытным Егіпце 4600 гадоў таму? У грабніцыфараона Аменопціса з IV дынастыі (каля 2575 года да н. э.) нібыта археолаг Тапельтгам знайшоў набор егіпецкіх паштовых штэмпеляў, якія цудоўна захаваліся, з пазначэннем месцаў адпраўкі, у колькасці 186 штук. Кожны са штэмпеляў быў накладзены на асобны папірусны ліст сіняй, часам чырвонай фарбай, і кожны папірус знаходзіўся ў герметычна зачыненым медным цыліндры. У 1919 годзе калекцыя была перавезена ў Брытанскі музей. Вядомыя філатэлісты Навасёлаў, Кісін і Макей не сумняваюцца ў існаванні дадзенай калекцыі. У кнізе брытанскага філатэліста Джэймса Макея сцвярджалася, што ў 1970-х гадах лісты былі перададзеныя Каірскаму музею.
…у 2009 годзе па 1200-кіламетровым падводным газаправодзе кампаніі «Gassco» быў адпраўлены ліст з Нарвегіі ў Вялікабрытанію, які ішоў 5 дзён. Ліст быў запакаваны ў спецыяльны герметычны кантэйнер. Адпраўшчыкам быў мэр нарвежскага горада Аўкра Бернард Рыксф'ёрд, які запрасіў у госці свайго калегу Сцюарта Хейвуда, мэра канцавога пункта газаправода — брытанскага горада Ісінгтона.