Мята
Мята[1] (Mentha) — род кветкавых раслін сямейства губакветных.
Мята | |||||||||||||||||||||
![]() Мята каласковая (Mentha spicata) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Mentha L. (1753) | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
Mentha spicata
| |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.
Арэал і экалогія
правіцьНалічваецца каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лекавыя расліны. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: мята водная (Mentha aquatica), мята даўгалістая (Mentha longifolia), мята палявая (Mentha arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. Вырошчваюць пераважна мяту перцавую (Mentha piperita) — гібрыд мяты воднай і мяты каласковай (Mentha spicata).
Значэнне і выкарыстанне
правіцьЛекавыя, эфіраалейныя, харчовыя, меданосныя расліны. Трава мяты ўтрымлівае ментол, ужываецца як лекавы сродак. Мятны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Пярэднеў У. Мята // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).